ХЛЁСНУЦЬ зак. экспр. Выпіць. Пошоў воду піць да хлёснуў, а то самогонка. Дварэц. ХЛЁСТ м. Падліза. Аздамічы. ХЛЁСТКІ прым. Вёрткі, жвавы, энергічны. Моя Наташка хлёсткая. В. Малешава. ХЛГПА'ЦЬ незак. Хліпаць, шморгаць. Целята ўсе сталі хліпаць да кашляюць. В. Малешава. Хл'игае носом от плачу. Пагост. Хл'шаць. Бярэжцы. ХЛІСНУ'ЦЬ зак. экспр. Хлёбнуць, ухапіць трошкі. Очэрпнуў ложэчку i хліснуў. Верасніца. Выпіць. Як получка, то хлісне дзе. Дварэц. ХЛГСТА'ЦЬ незак. экспр. Піць, хлёбаць. Хлістайце крышаны! Верасніца. Хлішчэ булён, только ложка мільгоціць, вучухаўса на робоці. Пагост. Хлішчэ езыком кот молоко, прамо ек чэчэ з міскі ў рот. Там жа. ХЛО'ПЕЦ м. Хлопец. У пелену песок назьбіралі i хлопец понёс. Луткі. Було тры хлопцы i дзве дзеўкі — Ева i Куліна i Ефім, Сергей i Якоў. Там жа. Колісь жэ i хлопцы не гулялі да плелі лапці: лапці плетуць, волокі в'юць, жакі плетуць. Хачэнь. А мо ето ты жака мого noхажаў, хлопчэ? Пагост. Раз дзе вечоркі, e ŭ хлопцы. Там жа. Тогды я невэлікі буў хлопэц. Рубель. Лепш noлюбі старого вола, чым молодого хлопца (прымаўка). Старажоўцы. Памянш. х л 6 п ч ы к. А той медзьведзь зноў на того хлопчыка нападав (з казкі). Хільчыцы. I одное жонкі не пораніў, да того хлопчыка. Бярэжцы. Шо ж зроблю з двума хлопчыкамі? Хачэнь. ХЛОПЕ'ЧЫ, ХЛОПО'ЧЫ прым. Хлапечы. Уся беседа хлопеча зобіраецца да ідзе по дзеўку (у час вяселля). Цераблічы. Ек зобіраецца по дзеўку хлопеча беседа, то маршалкі б'юць горшкі на поліцы. Луткі. Ек хлопцы ходзілі на коледы, то хлопочые песні спевалі. Хачэнь. Хлопочы чобоці. Запясочча. ХЛО'ПЩЦА незак. Слацца, клубіцца. Дым хлопіцца. Запясочча. Задыхацца, адчуваць недахоп паветра. Хлопіцца, не хапае воздуху, ето астма ў ёго. Пагост. Закашляюс да воздуху не ўхоплю, хлоплюса. Там жа. ХЛОПЧА'К м. Хлапчук. Вон такі хлопчак добрэчы. Хачэнь. Чужы хлопчак пас коней. Луткі. Хлопчак спокойны ек мешэчок. Старажоўцы. Дайце убранне ёму таке, як на хлопчака на дзвенаццаць лет. Кароцічы. ХЛОПЧУФКА ж. Дзяўчынка, якая любіць хлапечыя
Дадатковыя словы
бюць, вюць, хлгпаць, хлгстаць, хлигае, хлопечы, хлопщца, хлшаць, хліснуць
3 👁