ХЛЕ'БАСТАЦЬ незак. Хлябтаць, сёрбаць. Хлебастаюць боршн i з онучэю. Дварэц. ХЛЕБЕНУ'ЦЬ зак. Сербануць, хлёбнуць. Хлебенуць чого ŭ побеглі. Кароцічы. ХЛЕБГНА ж. Хлеб- Хлебіна у кого була яка. Maчуль. ХЛЕБНУ'ЦЬ, ХЛЁБНУЦЬ зак. Сербануць, хлёбнуць. А вон хлебнуў да пошоў. Сямурадцы. Но хлебнула раз того супу дай побегла к сестрэ. Дварэц. Вон можэ i горачое стравы хлёбнуць ложку. Луткі. ХЛЕБТА'ЦЬ незак. экспр. Хлябтаць, сёрбаць. Ек ласа жонка, то сыр схопіць, а ты хлебчы сыроватку. В. Малешава. Хлепчуць голу воду. Там жа. А хто шэпчэ, той хлепчэ (прыказка, пра нібыта лёгкі заработан знахароў). Луткі. ХЛЕУ, ХЛЁУ м. 1. Хлеў. Я ўжэ стою под хлевом. Мачуль. Пожэном у хлёў. Бярэжцы. Хата як хлёў, ні відно ні гардзін, ні запінок. Луткі. Ек у хлеве водзіцца, а на полі родзіцца, то i дурэнь хозяін (прыказка), Старажоўцы. 2. Адгароджаная частка хлява для свіней, авечак i г. д. У одрыні для целя хлеў i для свіней i гусей хлеў. Дварэц. У одрыне хлевы одгороджаны. Альшаны. У одрыне дзве хлеёе. Луткі. Памянш. х л e в ё ц, х л ё ў ч ы к, х л е в ў ш е ч е к. Алюшкі-люшкі у хлевец! Рубель. Трэбо у хлевец насыпаць мекіну. Дварэц. Хлевец одгородзі для овечок. Хотамель. У одрыні былі хлёўчыкі з жэрдзя. Сямігосцічы. Хлевушечек малюсенькі. Луткі. Існаваў спецыяльны звычай першага ўвядзення каровы ў новы хлеў. От як зробіш нового хлева для коровы i стандвіш у эты хлеў её, наперво посёеш жытом i подсцілаеш соломою. Як ведзёш корову у хлеў — пхаеш ее задом І прыговарваеш: «Шо з головы — то людзям, а ззаду — то мне». I так задом пхаеш перву раз у эты хлеў. Это, кажуць, шоб ведзьмы этые не прыставалі. Цікава,'што калі обмуюць покойніка, то ту воду не можно ліці, дзе сонцэ свеціць, а вубіраюць мёсцінку, дзе сонцэ не свеціць — хлеў. Вукопаюць ямку ў хлеве, вульюць воду i закопваюць. Старажоўцы. ХЛЁБАЦЬ незак. экспр. Хлябтаць, сёрбаць. Увоткне носа у місу i хлёбае. Луткі. Хлёбай квас! Кароцічы. ХЛЁПА ж. Жанчына лёгкіх паводзін. Ека ты жонка, хлёпу кусок! Луткі
Дадатковыя словы
вўль, обмўюць, хлебастаць, хлебнуць, хлебтаць
4 👁