піцца за чэлюсці да ў сажу, вона і загорыцца. М. Малешава.
УХОПІЦЬ зак. Ухапіць, схапіць. А воўк ухопіў овечку да несе. Хачэнь. Ухопіла его за рукі, шоб не стрэляў. Бярэжцы. Не лезь у воду, бо там змея ухопіць за ногу да поволочэ. Старажоўцы. Дастаць, здабыць. Хто не спаў да устаў заранёй, то ухопіў. Цераблічы. От, ухопіць коня дай прывезе возом. Там жа. Дзе то вы ухопілі етые слова? Сямігосцічы. Успець, змагчы. За дзень усего й не ўхопіць зробіць. Сямігосцічы.
УХОРМІЧЫЦЬ зак. экспр. Забіць. Ухормічылі большого кабана. Аздамічы.
УЦЕГЦІ зак. Зацягнуць, уцягнуць. Не можэ уцегці нітку у голку. Запясочча. Сома ледво уцяг у лодку. Альшаны.
УЦЕКАЦЬ незак. Уцякаць. Корова блудзяшча уцекае од табуна і ходзіць, дзе хочэ. В. Малешава. Цепер усе дзеці з села уцекаюць у свет. М. Малешава. Уцекай, дождж ідзе! Сямігосцічы. Этые ужэ жонкі побеглі уцекаць. Бярэжцы. Сонцэ прыпечэ, то й хозяін уцечэ (з песні). Кароцічы.
УЦЕКЦІ зак. Уцячы, збегчы. Кажэ: давай уцеком у лес у парцізаны! Запясочча. А куды ж учэчэш з села? Луткі. Вон пошоў у свет, уцёк. В. Малешава. Уцёк — то сіла, а не уцёк — то шыя (прымаўка). Сямігосцічы.
УЦЕПЛЕНЫ дзеепрым. Уцеплены. Комора для спанья у сенях була уцепленая. Луткі.
УЦЕРЦІСА зак. Уцерціся, выцерціся. Да перэночовалі тые хлопцы, да ўсталі, да умуліса, да нема чым уцерціса, о! Сямурадцы.
УЦЕРЭБІЦЦА зак. Улезці, дастацца. Гледзі, коб гусі не уцерэбіліса ў квасолю. Хачэнь. Ніяк не ўлезеш, не уцерэбішса ў грады. Кароцічы.
УЦЕХОВАЦЦА незак. Мець уцеху. Як это так: я годоваў да уцеховаўса, а вон смерць сыну мойму зробіў, да ему нічого не будзе?! Старажоўцы.
УЦЕШЫЦЬ зак. Супакоіць, суцешыць. Уцеш ёго, ек крычыць. Кароцічы.
УЦІН м. Аскабалак, адбіты кавалак дрэва. Хотамель.
УЦІРАЛЬНІК м. Ручнік для твару. Уціральнікі ткуць самі, воны добрэ сціраюцца. В. Малешава. І уці-
76 👁