За два годы — у-у-у! І корова, і свінья, і хата нова! Хачэнь.
УХ выкл. Пры захапленні. Ух ты, большун, колі такі вурос?! Пагост.
УХАБІСТЫ прым. Крывы, няроўны. Ухабістэ дзерэво росцё ў лесе, бувае і так воно абы-дзе. Сямігосцічы.
УХАМЕНУЦЬ зак. Ухапіць, выхапіць; убраць. Ухаменулі угё, нема сёна. Альшаны. Ухаменулі сёно од дождःа. Там жа.
УХВАТКА ж. Звычка. Така ухватка була у ёго біцца. М. Малешава. Спрыт, выхадкі. Вот мае зверыную ухватку! М. Малешава.
УХВАЦІЦЦА зак. Ухапіцца. Так этой большы ухваціўса за кусты недалеко коло берега. Пагост.
УХВАЦІЦЬ зак. Схапіць. А вон серэд ночы як ухваціў за глотку да хоцеў задушыць. Пагост.
УХВОРОСЦІЦЬ зак. экспр. Моцна ударыць, сцебануць. Як ухворосцяць снопу, так одно лецяць зёрнета! Старажоўцы.
УХІЛІСТЫ прым. Выгнуты, крывы. Ухілістые ногі — то корочун. Аздамічы. І мачэ булі такіе ухілістые, подколупіць да отогне пласт гною. Кароцічы.
УХЛЮПНУЦЬ зак. Запасці, праваліцца. У его перэносье ухлюпло. В Малешава.
УХМУЛЬВАЦЦА незак. Ухмыляцца, усміхацца. Кажны ухмульваецца, ек загадвае загадку. Верасніца.
УХНАЛЬ, ОХНАЛЬ м. Вухналь. На лето обрэзаюць копыта по ухналё, шчоб булі хорошые копыта. Цераблічы. Охналь. Аздамічы.
УХОВАЦЬ зак. Схаваць, захаваць. Од злодзея не уховаеш. Старажоўцы.
УХОД м. Догляд. Шчо не дзержы, то уход трэба. Сямурадцы.
УХОДЖВАЦЬ незак. Заходзіць. От, рады ў годы я сюды уходжваю. Сямурадцы.
УХОДЗІНЫ мн. Уваходзіны, наваселле. Уходзіны хто робіць, а хто не. Дварэц.
УХОДЗІЦЬ незак. Уваходзіць, упадаць. Дзеды кажуць, шчо ў Прып'яць петнаццаць рэчок уходзіць — тры раз по п'яць, то й прозвалі Прып'яць. В. Малешава. Возеро уходзіць у сенокос і ў Прып'ець. Дварэц.
УХОПІЦЦА зак. Схапіцца, успыхнуць. Огонь ухо-
76 👁