Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
ўедайса, а то ты рожжырэла. Там жа. У кого е корова, то% луччэй уедаецца. Сямурадцы. УЕДА'ЦЬ незак. 1. Выядаць. Наварила захолоду з рыбу, то усе уедай, не кідай. М. Малешава. 2. Лаяць. I малэ дзіця знае, шо мене ўедаюць. Буразі. Папікаць. Вон i так мене уедаць будзе пальтом. Запясочча. Скардзіцца, лаяцца. Усе тые, хто ў его сеялі, то ўедалі на его. Сямурадцы. УЕ'ДВАЦЦА незак. Выядацца, наядацца. Апыра! Шо ўедваюцца тые гороб'ё коло курэй! В. Малешава. УЕЖДА'ЦЬ незак. Ад'язджаць. Брат уеждаў на ее рддзіну i продаў лотку. М. Малешава. УЕ'ЖНО прысл. Сытна. Хоць не ўежно, то ўлежно (прыказка). Аздамічы. УЕ'СЦІСА зак. 1. Раз'есціся, адкарміцца. Вутву ўедзяцца, то можно будзе круціць. Верасніца. От уеўса. дзядзько, бы кабан. Аздамічы. 2. Звыкнуць есці. Кабая уеўса жолудом, нічого больш не хочэ есці. Хачэнь. Дзеці так уеліса ў козіне молоко! Запясочча. Унадзіцца, панадзіцца. Як уедзяцца ў просо вороб'е, не отгрэсціса. Сямігосцічы. Уеўса тхор, то вона ў бочку кідае курэнята. Дварэц. Уеўса курыць. Аздамічы. 3. Надакучыць, абрыдзець. Ох, уеўса эты дошчі Сямурадцы. От уеліса мухі! Луткі. Kypa уеласа хужэй чорта. Пагост. УЕ'ХАЦЬ зак. 1. Уехаць, заехаць. Уехаў у пенькі, затоб не выехаў. Мачуль 2. Выехаць. Громы уёхалі ў Сібер у дзесятом году. Сямурадцы. Уё 'ДАЦЬ зак. экспр. Прыбраць да рук, захапіць. Золото усё уёдалі, a бумажкі оддалі. Запясочча. УЖА'ЛІЦЦА зак. Упасці ў скруху, аддацца жалю. Ужаліласа, то не могла утамоваць её, так плакала. М. Малешава. УЖАФЫЦЬ зак. Упячы, ужарыць. Ек ужарыць пчола! Луткі. Гадзіна Антося за руку ужарила. Там жа. УЖЬША'НЕЦ м. Аматар смачна паесцц ласун. В. Малешава. УЖЫВА'НКА ж. Аматарка смачна паесці, ласуха. Она така ужыванка була, эта купчиха! В. Малешава. УЖЫВА'ЦЬ незак. Ужываць, спажываць. Сало не вельмі ўжывае вон. Запясочча. Добра, смачна есці. Не ўжывалі, у кого сем'я веліка була. Чэрнічы. Корова ўжывае, то й молока дае. В. Малешава. Скарыстоўваць. У нас, конешне, гэтого не ўжывалі. Сямігосцічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адязджаць, воробе, вутвў, горобё, разесціся, рўку, семя, тбб, уедвацца, уеждаць, уежно, уесціса, ужаліцца, ужьшанец, хўжэй
1 👁
 ◀  / 425  ▶