Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
бэрыстасць, беспярэчнасць. У селіса-убудзьса, ек царица, прыступіцца не можно! Дварэц. УБЬГТКІ мн. Згу б а, страты. Такіе ўбыткі ў мого брата, остаўса голы, ек бізун. Старажоўцы. УВА'БЩЬ зак. Уцягнуць, завабіць. УвабШ хлопца тэ дзело робщь. Сямурадцы. УВАЖА'ЦЬ незак. 1. Звяртаць увагу. Не уважай на урожай, а оісыто сей (прыказка). М. Малешава. 2. Паважаць. Хоць ты прылёпіста, но i цебе уважаюць. Старажоўцы. 3. Любіць. Я кашу с пшона уважаю. Сямурадцы. УВА'ЖЫЦЬ зак. Прыняць пад увагу, улічыць. Нехай бы вы уважылі, шчо я одна як палец. Хачэнь. УВАЛГЦЦА зак. Уваліцца, праваліцца. Уваліўса ў колонку на рэцэ. Пагост. Увальлосо ўсе, весь берэг. Там жа. УВАРТОВАТДЬ зак. Падпільнаваць. Коб увартоваць ее да попутаць. Пагост. УВАРЬГЦЬ зак. Уварыць, давесці да гатоўнасці. От крупы цвёрдые, важко уварыць. Аздамічы. УВЕЗА'ЦЬ зак. Увязаць, прывязаць. Ек вуйдзеш, а сорока скэргёчэ, то говораць: «Ек добрэ, то кажы, а ек плохе, то ў хвост увежы да своім дзёцем несі!» Луткі. УВЕРА'ЦЦА незак. Чапляцца, надаядаць прычэпкамь От увераецца, п'яны прышоў. Верасніца. УВЕРСЕ' прысл. Зверху. Конь кажэ: «Як цебё везць: уверсё ці унізу?» (з казкі). Кароцічы. УВЕФХ прысл. 1. Уверх, дагары. Пошла, а там вуценята увэрх чэрэвамі на водзе ўжэ плаваюць. Цераблічы. 2. Уверх па цячэнню. Уверх лодка плыве. Верасніца. УВЕРХУ' прысл. Зверху, уверсе. Лой уверху у роце зноў закожавеу, ек охолддау. Дварэц. УВЕРЦЕ'ЦЦА зак. Укруціцца, загарнуцца. Дзе мне дзёцца, трёба ў клоч'е уверцёцца (прыгаворка). Тураў. УВЕ'РШОК м. Вусце (у жаку або кашы). У жаку е куль, крыла i увершок. Луткі. Коша забраў, увёршка вуломіў да давай ловіць. Там жа. УВЕФЫЦЦА зак. Апрацівець, надакучыць. Увёрыласа воду нося. Запясочча. Д У в ё р ы ц ц а ў косці. Тое ж. Запясочча. УВЕРЭ'ДЗЩЦА зак. 1. Надарвацца, напрацавацца. Шкодуе жднкі, коб не ўвэрэдзілас. Мачуль. Там роботы богато, уверэдзіўса. Луткі. 2. Унадзіцца. От уверэдзіўса ходзщь туда! Аздамічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўйдзеш, клоче, крўпы, пяны, селіса-убўдзьса, увабщь, уважаць, уважыць, увезаць, уверацца, уверхў, уверцецца, уверэдзщца, унізў
0 👁
 ◀  / 425  ▶