Старонка 17
◀ / 425 ▶
рыцца, то ў печэ трасца варыцца (прымаўка). Старажоўцы. З сыном сварыс, на покуці дзержыс, а з зяцем сварыс, то за дзверы дзержыс (прыказка). Там жа. СВАРЭНЬЕ н. Сварка. Ніколі ніхто не чуў сварэнье ў Настулі. Верасніца. СВАТ м. Сват. Дзе наш сват подзеўса, ці ў клоч'е уверцеўса, ці на сеножаці косіць, чому госцей не просіць, шоб пілі да елі (з вясельнай песні). Хачэнь. Мі думалі, шчо сваты ехалі, а воны пешкі ішлі, молодого ў мешку неслі, рукавішча торчалі і собакі ворчалі, і схопілі за полішча, оторвалі рукавішча (з вясельнай песні). Сямігосцічы. Добры сват і собацы брат (прымаўка). Старажоўцы. Свату перва чарка, а жэніху перва палка (прымаўка). Там жа. Памянш. сватко, сваточок. Сватко, не рэжце косу, не хорошэ будзе, молода куца будзе. Запясочча. Сваточок, не рэшце, му вам заплацім. Там жа. СВАТАЦЦА незак. Сватацца. Ек святое воды коўценуць на крэшчэнне, то ўжэ сватаюцца. Пагост. СВАТАЦЬ незак. Сватаць. Сваталі мене ў Туроў, а я кажу ім, шо мацер не найду. Запясочча. Дзеўку сватаюць — путаюць бацькоў, а корову купляюць — путаюць чужых мужыкоў (прымаўка). Старажоўцы. СВАТНЫ прым. △ Сватны дзень. Другі ці трэці дзень пасля вяселля, калі госці ходзяць да сватоў. Запясочча. СВАТЫ мн. △ У сваты. Сватацца. Прыходзіў у сваты з Озеран. Пагост. СВАХА ж. Свацця. Свахо, да ідзеце ко мне да поседзёце. Запясочча. Сваха — то колі мой сын іх дочку ўзяў. Бярэжцы. А хлопцэва беседа, то ўсех свахамі зовуць. Луткі. Дзе наша старша сваха волочыласа, шо по пояс умочыласа? Ці конопелькі брала, ці сыночка лопатою ўстрэчала (з песні). Старажоўцы. СВАХНА ж. Тое ж. Одно, коб давала корова молоко, свахно. Мачуль. Бо ўжэ твою галоньку дружкі обселі, свахны обпелі (з песні). Пагост. СВАШКА ж. Тое ж. В. Малешава. СВАШЫН прым. Які належыць свацці. Вона свашыны носкі ўкрала. Запясочча. СВЕЖЭНІНА ж. Свежына. На тобе свежэніны. Запясочча. СВЕЖЫ прым. Свежы. Му толькі свежу воду налі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 425 ▶