Тураўскі слоўнік (1987). Том 5. С-Я. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 425  ▶ 
дзіць — то трэйцяка. Луткі. Цераблічы. 2. Трэці пастух. Аздамічы. ТРЭШЧА'ЦЬ незак. Трашчаць. Велікі мороз аж трэшчыць на дворэ. Луткі. Осіна моцно трэшчыць, это чэр'які трэшчаць у ей. Там жа. Ек весна, трэшчыць усе (ад спеваў птушак). Хачэнь. Ек у печэ будзе трэшчаць, то ліха пора на дворэ будзе (прыкмета). Цераблічы. Да будзе голова трэшчаць. Запясочча. Пошыла таке цеснэ, шчо i трэшчыць. Бярэжцы. ТУ'БОЛЕЦ, ТУТІАЛЕЦ м. Карэнны жыхар. Му тут век жывом, му тут тубольцы. Аздамічы. Мы гэттыка годоваліса i нашы деды, то мы тубольцы. Рубель. Ляшкевічы самые тубольцы, а етые усе прыволокі. Альпень. Тубольцы — это Дорошко, а другіе — навозные. Буразі. Туболец тут жыве век. Старажоўцы. Буў Занко да Марко, тубольцы у селе, остатніе прымакі. Чэрнічы. Tynaлец — гэто постоянны, a тые ляхі называліса. Хачэнь. Тупалцы воны тута, не прыежджые. Луткі. ТУ'БОЛІЦА ж. Карэнная жыхарка. Я туболіца, а вона прыволока. Запясочча. ТУ'БОЛКА, ТУ'ЛУБКА ж. Toe ж. Вона туболка, а я—наволоч. Верасніца. Гэля ж тулубка лічыцца, a му — прыплоўнікіі Крэмна. ТУГА' ж. Туга. Жыву дзед, у тузе вон жыве, бо сын з войны не прышоў. М. Малешава. ТУТАЦЬ незак. Гайдаць, вагаць, штурхаць. Не тугайце там лодку! Кароцічы. Насіцца з вугла ў вугал, тупацець. Овечкі тугаюць по одрыні. Запясочча. Ужэ нехто йдзе к нам, ужэ нехто тугае коло хаты. Старажоўцы. ТУГГ прым. Tyri. У корову здоровые цыцкі, туга вэльмо. М. Малешава. Як доіць важко, то туга корова. Цераблічы. Под Хільчыцы туга земля. Запясочча. Целом туга корова, поцяні, то ек з воўчых зубоў (пра вымя). Старажоўцы. Тугі кашэль, не проходзіць. Там жа. ТУТНУЦЬ зак. Тупнуць, стукнуць, загрымець. Вон ідзе ні тугне, ні стукне. Мачуль. ТУТО прысл. Туга. Зусім туго веранда одчыняецца ў мого суседа. М. Малешава. ТУГОНЕ'ЦЬ незак. экспр. Тупацець, грукацець, Толькі ўлез у хлеў — тугоняць за ім воўке. Мачуль. ТУД, ТУДЫ' прысл. Туды. Ідзе туд, до его. Мачуль. От туд, от сюд грыбы по два седзяць! Цераблічы. Абу вушла на той ганок, то очы мое туды позіраюць (у бок
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тугонець, чэрякі
1 👁
 ◀  / 425  ▶