Старонка 15
◀ / 425 ▶
САМУСЕНЬКІ прым. Адзінокі. Ох, остаўся самусенькі ў лесі. Цераблічы. САНІ мн. Сані. Найбольш у нас на санях гной зімою возілі. Сямігосцічы. Я ў Пінск і возом ездзіў і саньмі. Дварэц. Беглі сычыкі, задралі лычыкі, на небо гледзяць, кашку з маслом едзяць (загадка). Сані (адгадка). Хачэнь. Екіе сані, такіе самі (прыказка). Сямігосцічы. САНКІ мн. Тое ж. То ўжэ була трохі вувучыла ее, у санкі запрагу і ежджу на санках (пра карову). Пагост. Памянш. саночкі. Хотамель. САННЫ прысл. Санны. Свежы санны след. М. Малешава. САПА ж. Від рыбы (тонкая, касцістая). А гэту рыбу ў нас зовуць сапа. Верасніца. Памянш. сапка. Верасніца. САПАЦЬ незак. Матыкай апрацоўваюць рады бульбы, буракоў і інш. Сапаюць картоплі ў гародзі сапкою, шоб не було зелье. М. Малешава. Шугаць. Дзеўке, отсуньце дрова, а то полом'е сапле аж у комін. М. Малешава. Дух сапле от печы. Альшаны. САПАЧКА ж. Матыка. Хотамель. САПКА ж. Тое ж. Сапкою зелье сапаюць. М. Малешава. Сапка поламалас. Луткі. САПКО прысл. Топка. Под ногамі сапко, грузко ў том озеры. М. Малешава. САПКОВАЦЬ незак. Акучваць. Сапковала сапкою картоплі. Луткі. САПНУЦЬ зак. Капнуць матыкай. Сапне разоў тры да обратне стоіць. М. Малешава. САПОВАЦЬ незак. Апрацоўваць матыкай рады бульбы, буракоў і інш. Воны саповалі ўдвоёх картоплі. М. Малешава. Смеіцца, не хочэ саповаць сапкою на огородзі. Там жа. САПОЖНІК м. Шавец. Вон сапожніком буў, шыў чоботы. Луткі. САП'ЯН м. Саф'ян. На нозе сап'ян сыпіць, а ў горшку чорт кіпіць (прымаўка). Сямігосцічы. САРАНА ж. Саранча. Так сарана напала, одные чэрві. Пагост. Шо то за сарана напала на капусту. Сямігосцічы. Многа. Сарана тых шпакоў розвелосо. Пагост. САРАНКА ж. Конік, казюлька. У траве поўзаюць саранкі. Рубель. Памянш. саранчыкі. Шо летаюць — саранчыкі. Альшаны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 425 ▶