Дзіця нагуляе без бацька, то байструк родзіцца, а ў мене була саморожджэна дочка, му булі не запісаны з чоловеком. М. Малешава.
САМОРЭЗКА ж. Сячкарня. Хотамель.
САМОСАДКА ж. Дзікае пладовае дрэва. Самосадкі посадзяць да прышчэпаюць зразікамі. М. Малешава.
САМОСЕЙ м. Самасей. Озьмі этого самосею маку. Хачэнь. перан. Пазашлюбнае дзіця. Однэ од его, а двое самосееў знайшла збоку. М. Малешава. Вон жэ ў ее самосей, да хорошэ дзіця. Луткі.
САМОСЕЙКА ж. Самасей. Самосейкі трошкі лучшэ вудзержваюць, не засыхаюць. Запясочча.
САМОТА ж. Самота. Шоб дзе я сама на самоці з ім була, то не. М. Малешава.
САМОТКАНЫ прым. Саматканы. Дзеруга самотканая. Любавічы.
САМОТУГІ мн. Саматужкі. Самотугі дроў прыўёз. Альшаны. Сані-самотугі і я цегаў. Сямігосцічы. Памянш. самотужкі. На самотужках повезла повен цэбер плацья праць. Верасніца. Везу сено самотужкамі по леду. Запясочча. Этож мне довелосо саматужкамі дрова возіць. Тураў. Ганно, дай саматужкі, трэ мешок мукі з лаўкі прівезці. Пагост.
САМОТУЖКОМ прысл. Саматугам. Ек везеш самотужком сані, от попоцягнеш. Луткі.
САМОХОЦЬ прысл. Па сваей ахвоце. Ему не трэбо було ісці, а вон пошоў дай погіб, самохоць. Цераблічы. Сіло самохоць шукае, жыць не хочэ. Пагост.
САМУ займ. Самы, якраз той, ніякі іншы. А гэто той самы воўк. Мачуль. Сатана — той самы чорт. Кароцічы. А гэту саму дзеўку вугнаў, і вона осталас з сыном. Хільчыцы. Ішла с тых самых, шо ву хочэце ехаць, жонка ў Тураў. Сямігосцічы. 2. Самы, крайні. По самого пупа ў болото ўлез. Запясочча. Другі кабан поўз самы наш стожок бежыць. Луткі. Вон до дзюбы назбірае жаб, от як і дзе е багато, до самое дробы. Хачэнь. Воўкі гойнуюць до самого стрэчэнья. Любавічы. 3. У самай высокай меры. Александроўкі ў спасоўку ўжэ самуе яблука. Старажоўцы.
САМУ займ. Адзін. Тут самуй торф. Верасніца. Памянш. самусенькі. Дзіця самусенькe спіць у хаці. Цераблічы.
81 👁