Старонка 107
◀ / 425 ▶
ліся такіе строгіе зіму булі. Сямігосцічы. Строгі бацько буў, лупцоваў часом. Пагост. СТРОГО прысл. Вытрымана, сціпла. Строго ведзе сам себе. Аздамічы. СТРОЕВО прысл. У лад, зладжана. Буў бацькоў брат, так лоўко, строево бубнеў. Верасніца. СТРОІЦЦА незак. Рыхтавацца, ладавацца. Ты ідзі стройса, то пойдом. Запясочча. Чоловек строіўса до веселья, да гэто дзело сорваць ему? Недобрэ. Сямігосцічы. Я буду строіцца, а ву пішэце. Аздамічы. Строіліса на кермаш у Перэроў. Пагост. СТРОІЦЬ незак. Рыхтаваць, ладаваць. Ужэ баба стара, не годзіцца так строіць вам обед, ек молода. М. Малешава. Вон строіў радзіво, да не построіў, не говорыць. Запясочча. Строймо мне торбу да я поеду. Хільчыцы. СТРОЙ м. 1. Лад, парадак. Колісь на пуды да на хунты усе, а цепер зусім другі строй. Аздамічы. 2. Лад, наведзенасць. Строй хорошы ў піле, то рэзацьме. Цераблічы. 3. Ткацкі станок з начыннем. У ее строй е ткаць, побачыце, бо вона навек тчэ. Тураў. СТРОЙНЫ прым. Убраны, даведзены да ладу. Цыганы стройные такіе, одзетые. Хачэнь. Усе стройнэ у моторы. Запясочча. СТРОК м. Тэрмін. Строк дадзен вам буць у нас. М. Малешава. СТРОМ м. 1. Спілаванае завіслае дрэва. У нас ек застромленэ дерэво, то кажуць стром. Альпень. 2. Схіл страхі. Альшаны. 3. Куча галля. Склалі у стром гольё. Кароцічы. СТРОМГОЛОЎ прысл. Срымгалоў. Леціць стромголоў корова, ек шэрсні укусяць. Цераблічы. Уцекалі стромголоў немцы. Сямігосцічы. СТРОМЕЦ ж. Казёл, які прыціскае салому на вільчыку. Стромцэ не положы, то вецёр усе понесе. М. Малешава. СТРОМКА ж. Стрэмка. Ціплюкоў отгоняла, рукою махнула да стромку загнала. В. Малешава. Памянш. стромочка. Мачуль. СТРОМКІ прым. 1. Круты. Крыша е стромка і е плазовата. Альшаны. Стромка стрэха доўжэй стоіць, бо дошч збегае і снег аб'еждае. Хотамель. Ек стромчэйша
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 425 ▶