молодзіцу ту, то страхнуліса, колько вона есць. В. Малешава. Другі раз ек прыехала, то я страхнуласа — нека худая стала. Луткі.
СТРАХОВАЦЦА незак. Баяцца. Я страхуюса есці тые ракі, аж сцёпае мене. М. Малешава.
СТРАХОВІДЛО, СТРАХОВІЛО н. Страшыдла. От страховідло тая твоя хозяйка! В. Малешава. Пойду попрыбіраю тэ страховіло. Луткі.
СТРАХОВІШЧЭ н. Вялікі страх. Страховішчэ, ек бомбяць рыбу мінамі! Бярэжцы.
СТРАХОПУТ м. Страшыдла. От страхопут, козы спужаліса! Луткі.
СТРАХОТА ж. Вялікі страх, жах. Страхота божья, шоб ву бачылі! Луткі. На весь двор была свінья, страхота! Хільчыцы.
СТРАХОЦЬЕ н. Тое ж. Поб'юцца пеўне, шо страхоцье, до крові! Сямурадцы. Ой, так бліскало, так грімело у эту ноч, страхоцье! Пагост.
СТРАЦІЦЬ зак. 1. Згубіць. Ожэніўса і скоро жонку страціў. Хачэнь. Мне шкода, кёрмаша шчо я страчу. Сямурадцы. 2. Страціць ачкі пры гульні. Ек на лінію наступіў, то страціў. Цераблічы.
СТРАШКО прысл. Страшнавата. Пчолы гудуць, шо блізко страшко іці. Мачуль.
СТРАШНО, СТРАШНЕ прысл. Страшна. Гарбуза вуросла, шчо дзежа, страшно було дзівіцца! Сямігосцічы. Очам страшно, а рукі робяць (прымаўка). Там жа. Страшне. Тураў.
СТРАШНЫ прым. Страшны. Вой страшны, дзе закручвае. Луткі. Васіль вельмі страшный, толькі очы торчаць. Тураў. Страшнэ дзело було жукоў. Сямурадцы. Головы сомоў страшнейшые, страшно варыць. Там жа.
СТРАШЫДЛО н. Страшыдла. Головішчэ веліке, страшыдло таке! Запясочча.
СТРАШЫЦЬ незак. Палохаць. Страшылі дзецей русаўкамі, шоб у жыто не лезлі. Сямігосцічы.
СТРАШЭЛНО прысл. Вельмі страшна. Шо цыбулю есць, то ужэ страшэлно! Дварэц. Страшэлно вусокі буў, под столю! Пагост.
СТРАШЭЛЬНЫ, СТРАШЭЛНЫ прым. Вельмі страшны, вельмі значны. Вочэрэдзь була страшэльна. В. Малешава. Страшэлны буран. Пагост.
СТРОГІ прым. Суровы, дакладны, вытрыманы. Ко
97 👁