Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
ПОВЕСЕ'ЛЕЦЬ зак. Павесялець. От як помулі добрэ долоўку, аж у хаці повеселело. Пагост. ПОВЕ'СІЦЦА зак. Павесіцца. Не йдзі на воду — не утонет, не йдзі д& дуба — не повесісса (прыказка). Сямігосцічы. ПОВЕ'СЩЬ зак. Павесіць. Повесіў на крук шынёля. Дварэц. ПОВЕСНЕ'ЦЬ зак. Павярнуць на вясну. От повеснее, шчэ снег кругом, а грач еты чорны ужэ прылетае з пбурэя. Пагост. ПОВЕ'СТКА ж. Насланнё. А невестка — то чортова повестка (прыказка). Хачэнь. ПОВЕСЦІ'СА зак. Пахіснуцца. У мене голова слаба, я одразу поведуса да бух! Хачэнь. Зачэпіўса да пов'ёўса, то ў мене аж у п'яты закололо. Пагост. ПОВЕ'ТРА мн. 1. Пошасць. А поветра ёго знае! Запясочча. Поветра его беры! Там жа. Бувае ветрэная воспа, вот поветра. Там жа. 2 адз. п о в е т р э. Паветра. У хаце поветрэ сырэ. Мачуль. ПО'ВЕЦЕР м. Нячысцік, які мае выгляд дзіка. Бярэжцы. ПО'ВЕЦЬ ж. Павець. Озьмі онь у повеці сокеру да посечы дрова. Кароцічы. Я зберу цыбулю да ўкіну ў повэць. Мачуль. ПОВЕЧЭФАЦЬ зак. Павячэраць. Повечэралі i давай строіцца спаць. В. Малешава. ПОВЕЧЭРЭ'ЦЬ зак. Павечарэць, пацямнець. Як повечэрэе, нічого не бачу. Хачэнь. Павечэрэло, зусім ne віднд, хто йдзе. Луткі. ПОВЕ'ШАЦЬ зак. Повесіць. Пучок зяжэ да на сцену повешае. М. Малешава. А сыр повешаюць i сушаць. Старажоўцы. ПОВЕ/ЯЦЬ зак. Звеяць. Як намолоціш, то свое i повей. М. Малешава. ПОВГВАЧ м. Спавівіч. Повівач баба дае. Запясочча. Пошываюць такого повівоча. Дзіця сповіваць. Старажоўцы. ПОВІВА'ЦЬ незак. Сплятаць валасы маладой i маладога i прыпальваць пасмы. Потом молодого i молоду noвіваюць. Альшаны. ПО'ВІДІТУ прысл. Да цямна. Пагост. ПОВІНШОВА'ЦЬ зак. Павітаць i павіншаваць. Добры вечор, пане господару, ці можно песню заспеваць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пбў, повеселець, повеснець, повесціса, повесщь, повесіцца, повецер, повець, повечэрэць, повешаць, повеіяць, повёўса, повідіту, повіншоваць, пяты
5 👁
 ◀  / 361  ▶