Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
ПОВЕ'ДАЦЬ зак. Даведацца, праведаць. Пошоў noведаць сына. Дварэц. ПОВЕДЗЕ'НЦЫЯ ж. Звычай. У нас такое поведзенцыі не було, шоб другім м'яць лён толокою. В. Малешава. ПОВЕДЗЕ'НЬЕ н. Toe ж. Самому меньшому хозяйство оставалосо, поведзенье було такое. Запясочча. ПОВЕДЗЁНКА ж. Toe ж. У нас i поведзёнкі нема такое, шоб на куру сказаць курыца. Верасніца. Як у вас, так i ў нас — одна повэдзёнка (прымаўка). Мачуль. ПОВЕЗА'ЦЬ, ПОУЯЗА'ЦЬ зак. Павязаць. Вужала траву да ў снопу поўязала. М. Малешава. Пашню напрост жнуць, то вона сухая, да поўяжуць снопу i кладуць у засторонкі. Дварэц. Повезалі рукі i ногі дзеці! M. Малешава. ПОВЕЗЦІ' зак. 1. ГІавезці. Одзін вол за двух коней повезе. Хачэнь. Дзеўку до жонок повезла волос вуліваць. Там жа. Веры, шо ты хоч, шоб колькі коні повезуць. Kaроцічы. 2. Пашанцаваць. Ему у дзёцях не повезло. Запясочча. ПСУВЕЛІКІ прым. Велікаваты. Повелікі чэрэвікі мне, то возьмі собе. Луткі. E людзі, шо така голова трохі повеліка, то кажуць голуза. Хачэнь. ПО'ВЕЛІКО прысл. Велікавата, мнагавата. Як мінут десять ілі п'ять, то ўжэ повеліко. Рубель. ПОВЕЛІКОВА'ТЫ прым. Велікаваты. Нос твой noвеліковаты. Сямігосцічы. ПОВЕРНУ'ЦЦА зак. Завярнуцца. Трэба повернуцца, а тут не можно. М. Малешава. ПОВЕРНУ'ЦЬ 1. Завярнуць (назад, убок i інш.). Ідзі просто, а там повернеш управо коло роўца. М. Малешава. Ішоў з войны, а его повернулі на дзесцвіцельну службу. Верасніца. 2. Перавярнуць. Воны онё повернулі тэ сено. Верасніца. ПОВЕФХ прысл. Зверху, звыш. Поверх платы давалі. В. Малешава. Поверх соломы землю сыпалі. Сямігосцічы. Поверх травы вода пошла. Аздамічы. Напіліса да шчэ поверх гусь ўзялі. М. Малешава. ПОВЕ'РЫЦЬ зак. Паверыць. Поверыце, шчо шкода було, але оддала. Мачуль. ПОВЕФЭНКА ж. Жонка пры нерэгістраваным шлюбе. Будуць цебе зваць поверэнка, як на повер будзем му жыць. Хачэнь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мяць, поведаць, поведзенцыя, повезаць, повеліковаты, повернуць, поверыць, поуязаць, пять
3 👁
 ◀  / 361  ▶