шчэш! М. Малешава. Як стала дзеці водзіць, то ростоўшчэла. В. Малешава. РОСТОЧКА ж. Устаўка. Росточкі на коўнерох сподніцы поробілі. Луткі. РОСТОЧЫЦЬ зак. 1. Згрызці, паесці, патачыць. Мухі росточаць рыбу ў рэццы, ек вона зальецца. М. Малешава. 2. Растраціць, праматаць. Вон усе іменье росточыў, облудны сын. В. Малешава. РОСТРОХАНЫ дзеепрым. Разгублены (?). А раз бежыць такая вона рострохана, розволнована — грошы загубіла. Старажоўцы. РОСТРОШЧЫЦЬ зак. Раздушыць, раструшчыць. Ее озьмі да рострошчы, то смердзіць, воняе моцно. Цераблічы. Рострошчыла, ростоптала под ногою. Кароцічы. РОСТРУМКАЦЦА зак. Разрумзацца, расхныкацца. Ек балалайка рострумкаўса — плачэ, плачэ. М. Малешава. РОСТРУСІЦЬ зак. Раструсіць, раскідаць. Віхор подхваціць копу сена дай рострусіць по одной сеніне. Дварэц. РОСТРЫВОЖЫЦЬ зак. Растрывожыць, расхваляваць. Моцно его рострывожылі, не спіць. Луткі. РОСТРЭПА ж. экспр. Неахайная і бесклапотная жанчына. Рострэпу ўзяў таку, і п'яцеро дзецей ужэ е. М. Малешава. РОСТРЭПАЦЦА зак. Разбалбатацца. От ужэ рострэпаласа, як та трэпашка, не помоўчыць. Старажоўцы. РОСТРЭПАЦЬ зак. Разбалбатаць. Усе по целефону рострэпле. В. Малешава. РОСТРЭПЕСТАЦЦА зак. Разбалбатацца, распусціць язык. Ой, та тожэ рострэпесталаса. Хачэнь. РОСХАП м. △ На росхап. Нарасхват. Ну, конечно, ее на росхап беруць. Дварэц. РОСХАЎКАЦЦА незак. Распазяхацца. Мо екі дождж будзе — нешчо я росхаўкаласа. Верасніца. РОСХВЕРЭСТАНЫ дзеепрым. экспр. Расчынены. Шкаф росхверэстаны, да ўсе открыто. Старажоўцы. РОСХЕЎРЫС м. экспр. Разыходжанне. С сестрой росхеўрыс получыўса. М. Малешава. РОСХІЛІСТЫ прым. З шырокай кронай. Росхіліста яблоня. Луткі. РОСХІЛЬВАЦЬ незак. Расхіляць, разгортваць. Сошнік — шчо росхільвае землю. Аздамічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁