(пра зямлю). На роставанні тое було, колі снег роставаў. Бярэжцы.
РОСТА'УШЫ дзеепрым. Які растаў, распусціўся. Уліла ростаушы сахар у сок. Хачэнь.
РОСТА'ЦЬ зак. Растаць, распусціцца. Як ростало, то таліна называецца. Буразі. Хлякоць, як снег ростане да іці нельга. Цераблічы. Жара — да ростало масло. Запясочча. Адтаяць. Тые чоботы паставіў, шоб росталі. Бярэжцы.
РОСТВА'НІЦЬ зак. Развезці, размачыць. Заўсёгда негода коло Ільі: шчэ ростваніць, шо гразь. Пагост.
РО'СТВАНЬ ж. Непраходная гразь, бездарожжа. У саму роствань, шо не вувезці, не вулезці. Пагост.
РОСТВО'Р м. Тое ж. Само роствор буў осенью, ні пройці, ні проехаць не можно. М. Малешава.
РОСТО'К м. Расток. У картоплі одзін росток. Сямігосцічы. У ём нема і одного зёрнета цэлого, одные росткі пошлі. Бярэжцы. Памянш. р о с т о ч о к. Одного возьмі росточка отломі. Хотамель.
РОСТОЛКОВА'ЦЬ зак. Растлумачыць, расталкаваць. Пагост.
РОСТО'ПВАЦЬ незак. Растапляць. Перэтоп ростопвала оп'яць. Запясочча.
РОСТОПУ'РВАЦЬ незак. Растапырваць. Этой рукі ростопурвае. Верасніца.
РОСТОПУ'РЫЦЦА зак. Растапырыцца, распасцерціся. Ростопурыласа коло етой печы, шо не подходзі. Запясочча. Орэх росце, дале ж вон ростопурыцца. Хачэнь.
РОСТОПУ'РЫЦЬ зак. Растапырыць, расставіць. Ростопураць на спіне колюкі окунькі, ек зловіш. М. Малешава. Раскрыць, разявіць. Рота ростопурыц і стоіц. Запясочча. Распусціць, наставіць. Косы ростопорыла і ўцекае. Хачэнь. Ростопырыла носа. Бярэжцы.
РОСТОПУ'РЭНЫ дзеепрым. Растапыраны, расстаўлены. Гускі ростопурэны як крылца. Хачэнь.
Паводле тлумачэння мясцовых людзей, вадзяная лілея названа гуской, бо яна падобная да белай гусі з растапыранымі крыламі.
РОСТОРБУШЫ'ЦЬ зак. Растрыбушыць. Росторбушыла подушку. Запясочча.
РОСТОЎЧЫ' зак. экспр. Разбіць. Чочотка така берэза, шо не можно розбіць, як гроза удырыць, то не ростоўчэ. Запясочча.
РОСТОЎШЧЭ'ЦЬ зак. Растаўсцець. З гора не ростоў-
105 👁