Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
такого велікого карука ў попеле да начыніш м'ясом. Луткі. РОЗРАДЗГЦЦА зак. Скінуць святочнае адзенне. Я була наражона да ўжэ розрадзіласа i пошла корміць свінне. Луткі. РОЗРАЗІ'ЦЬ зак. Сапсаваць, атруціць. Розразілі эты воздух, то чого ою цепер людзі здоровуе будуць? Дварэц. РОЗРОБЛЯ'ЦЬ незак. Разрабляць, рыхтаваць пад пасеў. Первы раз землю розробляюць. Луткі. РОЗРОГОТА'ЦЦА зак. Разрагатацца, гучна засмяяцца. Запясочча. РОЗРУ'МАЦЦА зак. Разрумзацца, пачаць плакаць. Запясочча. РОЗРУНГЦЦА зак. Раздацца, зрабіцца тоўстым. От розруніласа, ледзьво пошла, гладка такая стала. Верасніца. РОЗРЭ'ПАНЫ дзеепрым. Парэпаны, патрэсканы. З'ешце тое розрэпанэ яблуко. Верасніца. РОЗУВА'ЦЦА незак. Разувацца. Некол'ь було розувацца. Дварэц. РОЗУВА'ЦЬ незак. Скідаць, разуваць. Бало казалі: розувай ці скідай лапці да ложыса спаць. Луткі. РО'ЗУМ м. Розум. Розуму нема. Коб буу розум, то не погіб бу. Кароцічы. Некі коньскі розум у старого робіцца. Д.-Гарадок. По дурню й розум (прымаўка). Сямурадцы. Екі розум, такі толк (прымаўка). Старажоўцы. Людзей слухай, а свой розум май (прымаўка). Там жа. Не даў бог розуму, то й коваль не скуе (прыказка). Там жа. Нашчо тобе тые вочы, ек у цебе розуму нема? (прыказка). Там жа. Коб мне той розум наперэд, шо ў мужика напосле (прыказка). Сямурадцы. Д Н а б р а ц ц а р о з у м у. Паразумнець. Хай бу ты по шоу об людзей поцёрса, розуму набраўса. Сямурадцы. У з я ц ц а за р о з у м. Адумацца. Ужэ ўзяўса чоловек за розум, не п'е. Азяраны. РОЗУМЕ'Ц м. Мудрэц, разумнік. Наш Міша такі ўжэ розумец, у свеці такіх нема. Верасніца. РОЗУМНІНА' ж. Разумніца. Твоя жонка розумніна. В. Малешава. РОЗУ'МНЫ прим. Разумны. Лучшей з розумным загубіць, чым з дураком знайсці (прымаўка). Сямігосцічы. Розумны, ек Лейзероў собака (прыказка). Старажоўцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зешце, мясом, неколь, розразіць, розробляць, розроготацца, розрумацца, розрэпаны, розуваць
1 👁
 ◀  / 361  ▶