сказала рано? В. Малешава. Рано ў чым я була? М. Малешава. Маці товар погенё, прыдзіце рано. Сямігосцічы. Л Р а н о з а р а н е й. Вельмі рана. Рано зараней, мо ў марці прылецелі ластоўкі. Хачэнь. Памянш. р а н е н ьк о. Раненько пошоў. Аздамічы. Я несла ягоды ў Малешоу так раненько. Кароцічы. РАНОВА'ТО прысл. Ранавата, зарана. Шчэ рановато обедаць. Мачуль. РА'НОК м. Раніца, час пасля ўзыходу сонца; Ну сегодня ранок буу холодны. Луткі. Пяць часоў ранка було,— во ека пора. В. Малешава. I рошчыняе той коровай, i становіць его, i накрывав ёго, дожыдаюцца ранку i ўжэ собіраюць беседу. Там жа. Намочыла на ранок картоплі. Цераблічы. На дворэ ранок настаў. Бярэжцы. РАНТ м. Рант (у абутку). Запясочча. Ірха, Хотамель. РА'НШЭ, РАТТШЭЙ прысл. Раней, даўней. Раншэ ўручную праніком ці цэпом колоцілі лён. Мачуль. У липцях раньшэ бобёлі ногі. Крэмна. Я раншэй з очыма буў, бачыў. Луткі. Спачатку. Богач раншэй вуежджаў на поле, а тогды бедняк ужэ едзе сеяць. Старажоўцы. РАПТА'МІ прысл. Нечакана, знянацку. Раптамі бувае i такое. М. Малешава. РАПТО'ВО прысл. Раптоўна, нечакана. Еў, еў эту рыбу, а потом раптово воды захоцеў. Старажоўцы. Другі сын буў на веселы, то скололі роптово. Цераблічы. Шоб на цебе кадук, шоб ты раптово заболеў (праклён). Мачуль. Памянш. р а п т о в е н ь к о. Було одзінаццаць, да двое так раптовенько здохло (пра качак). Хачэнь. РА'ПТОМ прысл. 1. Раптам, нечакана; ні з таго, ні з сяго. Раптом свінья не ўзела есці. М. Малешава. Рантом прышла вода, i худобу ратоваць трэба, i картоплі, i ўсе. Там жа. Ішоў i раптом стаў. Луткі. Гэто ўжэ з очэй, як раптом палец нарывае. Хачэнь. 2. Адразу, ураз. Раптом заёўменяцца да поедуць. Луткі. 3. А што як, а раптам. Раптом дождж будзе, возьмі шчо (накрыцца). M. Малешава. 4. Усяго толькі. Раптом дзве копы накосіў. Луткі. Трэба було на Бурэзі раптом кілометр перэехаць по водзе. Там жа. Мне раптом кілограм трэба. Цераблічы. РАПТО'УНО прысл. Раптоўна. Була жыва, здорова i раптоўно ўмёрла. В. Малешава. Раптоўно ўсе посовелі гусі, нахмурыліса, a булі весёлые, хорошые. Там жа. PA'CKA ж. Раска, дробныя зялёныя водарасці. Пойду за кусты да нацягаю раскі свіньям. Верасніца. РА'СОВУ прым. Светла-шэры (масцъ). Расовій конь
Дадатковыя словы
packa, гўсі, лйпцях, раптоуно, расову
3 👁