мужчины — раменнік тэ зелье. Хачэнь. Мужчины, бало, говорылі: аніяк траву нема, одзін раменнік. Там жа. Расліна, падобная на бабоўнік. Бярэжды. РАМСУВЕЦ м. Рамачны вулей, рамачнік. Хотамель. РАМСУВУ прим. Рамачны. А Р а м о вы улей. Рамачны вулей. Альпень. РА'НА ж. Рана. Рана гоітса. Альпень. До чужое раны то я зелье знаю, а до свое то не (прымаўка). Хачэнь. А Х о ць к р а н е пр ы к л а д з і. Пра ласкавага, але няшчырага. От добры, хоць ты к ране прыкладзі его. Старажоўцы. РАНЕ'Й прысл. Даўней, раней. Раней колісь робілі такіе клешчоткі легчаць. Старажоўцы. РАНЕ'НЬЕ н. Ранение. A трохі мо поцарапалі, то раненье получыў. Бярэжцы. РА'НЕЦ м. Рант. Ранец прыбіваеш у чоботах. Дварэц. РА'НЕШНІ, РА'НІШНІ прим. А Р а н е ш н е молоко. Малако з ранішняга надою. Молоко ранешне, то не хочу даваць дзіцяці. В. Малешава. РАНЩО'Ю прысл. Ранкам, уранку. Вуйшла я ўжэ раніцою раненько на вуліцу. Дварэц. Раніцбю пойдомо по ягоды. Пагост. РА'НЩЦА зак. Атрымаць ранение. Мой сын у войну раніўса. Хачэнь. РА'НКОМ прысл. Уранку, раніцай. Ранком прышоў. Аздамічы. PA'HHI прим. Ранні. А мо було вонэ раннее весны? Хачэнь. Рання пташка проспевала, а я, молода, не спала. Сямурадцы. Рання пташка зубы цэрэбіць, а позняя вочы процерэбвае (прыказка). М. Малешава. PA'HHIK, РА'ЛНІК м. Чыстацел. Раннік — зелье, разом з лістом сушаць, i пираць, i до ран прыкладаюць. Бярэжцы. Раннік п'юць, націранье робяць; его ў мене повен город, да не можна рады даць звесці ёго. Хачэнь. Мы зовом ралнік, а іншые чыстоцел, як яка экзэма, то помогав. Чэрнічы. РАННОСПЕ'ЛКА ж. Скараспелка. У ранноспелкі доўгіе картоплі да чырвоные. Дварэц. РА'НО, РА'НЕ прысл. 1. Рана, у пачатку пэўнага перыяду. Шчэ рано, легла ешчэ. Луткі. Ране весна цеглас i скрозь цягнецца. Цераблічы. Рано з вечора воўкі не ходзяць. Сямігосцічы. Хто рано ўстае, тому бог дае (прымаўка). Там жа. 2. Раніцай, уранку. Чому ты мне не
Дадатковыя словы
pahhi, pahhik, пйраць, пюць, ранешні, ранноспелка, ранщою, ранщца, ранішні, сўшаць, чбботах
3 👁