ПУТІЕЛЬ м. Маленькі трактар. Запясочча ПУПЕ'Ц м. 1. Пуп у птушак. У курыцы i ў гусі e пупёц. Запясочча. 2. Нараст, нарасць. Як вуросце на якой буліні гула, то кажуць пупец. Сямігосцічы. 3. Кутас. Пупец на шапцы e. Сямігосцічы. ПУ'ПЛІК м. 1. Гузік у кажусе. У кожусе пуплік везалі, коб кожуха зашчэпіць. Хотамель. 2. Пупок, выступ. Возьмі за пупліка да отчыні скрыньку! Хотамель. ПУ'ПНІЦЦА незак. Корпацца, марудзіць. Пупніцца коло дома помаленьку, нідзе не переріваецца, шо ж ёй здороўя не маць! Пагост. Утрох пупняцца дзень i не могуць управіцца. Верасніца. ПУ'ПНІЦЬ незак. Toe ж. Скорэй, шо ты там доўго пупніш? Цераблічы. ПУ'ПНЯ, ПУ'ПНА ж. Маруда. Пупня робіць, ек мокрое горыць. Верасніца. Hy i пупня, одну роботу дзень poбіць. M. Малешава. Пупна. Тураў. ПУПО'ВІНА ж. Пупавіна. Хачэнь. Памянш. пупов i н к a. Шчэ ŭ пуповінка не отсохло у того целятка. М. Малешава. ПУРГА' ж. Завея. А пурга, а снег! Бярэжцы. Песок буў, пурга поля задувала. Хільчыцы. ПУР'Е н. зб. Пырнік. Пур'е зовом, ек много пурэю росце. Запясочча. ПУ'РЗНУЦЬ зак. Пырснуць, модна паліцца. Пурзнула кроў з тое жылы. Пагост. ПУРТНА ж. Адно сцябло пырніку. Нема ні пур'іны, чысто поўпалвалі поле. Хачэнь. ПУРНУ'ЦЬ зак. Шпурнуць. Пурнуў корца. Мачуль. ПУ'РНЫ прым. Пульхны. От пурного хлеба спекла, хорошего, пондздрэного! Луткі. Потоўкдм ждлуд да ужэ его озьмом месім так, ек i хлеб, заквашваем, то цесто пурнэ, пурнэ. Бярэжцы. Пурна така котлета. Дварэц. ПУРШЭ'ЦЬ незак. Чмыхаць, злоснічаць. Пыршыць, шо той кот. Пагост. Пыршыць под нос, шо з нішчымным перэйшла дорогу. Там жа. ПУ'РЭЙ м. Пырнік. Пурэй коржысты, у его корэнье бёлэ, тоненьке, воно кустастэ. М. Малешава. ПУСКА'ЦЬ незак. Пускаць. Колісь пускалі под корову целя. Сямурадцы. Чорнёньке, малёньке ў хату не пускав (загадка). Замок (адгадка). Старажоўцы. 2. Адлягадь, спадаць (пра мароз). Ужэ пускав, лёд не такі моцны. Верасніца. А П у с к а ць слух. Распускаць чуткі. А шо ты пускаеш слух про самух? Старажоўцы
Дадатковыя словы
пупніць, пуповіна, пуре, пурзнуць, пурны, пурнўў, пуршэць, пуріны, пўпец, пўпна, пўпняцца, пўрнэ, пўрэю
1 👁