ПУЗА'Ч м. Пузан. Пузач вон стаў, ковалок сала i булку хлеба з'едае. М. Малешава. ПУ'ЗДРА мн. Пазушныя поласці. Попухлі пуздра ў коней, бо була вода. Старажоўцы. ПУЗЕ'Й м. Пузан. От пузей, наедаецца, шо не повернецца с своім пузом! М. Малешава. ПУ'ЗО м. Пуза. Багато наеўса меду, то грэй пузо, коб не болело. В. Малешава. Л От пуз а. Удосыць, уволю. От пуза наёўса бы той рыбы. Бярэжцы. ПУЗЫФ м. Пузыр, пухір. Аздамічы. ПУК м. 1. Пук (ільну, канапель, чароту, лазы i інш.). Коноплі ў пукі ўяжом. Запясочча. Чэрэт у пукі ўязалі да сушылі. M. Малешава. Уязалі пукё з лозы i гацілі дорогу. Сямігосцічы. Пукі олешніку везалі i клалі на дно канавы. Там жа. 2. Выпукласць, пукатасць. Бочка дзелаецца пуком. В. Малешава. У пуку клепка выгінаецца. Запясочча. Памянш. пучок, п у ч э ч о к. М. Малешава. ПУКА'ТЫ прым. Пукаты. А серэдзіна носаткі пуката. Луткі. ПУ'КАЦЦА незак. Распуквацца. Весною, ек будзе пукацца крушнік, то кульбака слаба, весной з ёгб не гнулі. Верасніца. ПУ'КЛЯ ж. 1. Кутас. Пуклі на поесе целепаюць. Аздамічы. 2. Пампон у дзіцячай шапачцы. Прышываюцца пуклі з лапікоў з двух бокоў шапочкі. Альшаны. ПУКНА'ТЫ прым. Пукаты. Кому попаў загон вушэйшы, пукначэйшы, то ў того добрые картоплі. Чэрнічы. ПУКОВА'ТЫ прым. Тое ж. Бочка посерэдзіне пуковата. Аздамічы. ПУ'КОВОДЗЬ ж. Разуха-асака. Пуководзь росце на купінах. Цераблічы. ПУЛ м. Пыл. Пул стоўпом подняўса. Верасніца. Воны з песком, з пулом, тые зёрнеты. Кароцічы. Суховей пыл несе. Альшаны. Нападало шлу — ў бердзе цесно. Крэмна. ПУЛЕНЯ7 н. Кураня. Сямігосцічы. ПУЛЕ'Ц м. Пылок. Велямічы. ПУЛЕ'ЧА ж. Пылішча. Пулеча така, шчо нічого не відно! Луткі. ПУЛЕНА ж. Пыліна. Пыліна на пыліні не улежыла у хаці, так усе перэвернулі, шукалі усе. Запясочча. ПУЛЕЦЬ незак. Пыліць. Снежок пыліў свёжэнькі. Аздамічы
Дадатковыя словы
зедае, пукля, пукнаты, пуковаты, пўклі
2 👁