рэц. Та прэсленка — ек на маленькіх шчдтаІх косточка, его звалі сухі ёд, вон хорошо ножом дзеўбаецца. Запясочча. У Тураве i на Тураўшчыне прэслёнкі знаходзілі ў зямлі. Іх выкарыстоўвалі як лекавы сродак або як талісман. Прэслёнка лёгка скрэблася нажом. Парашком з яе прысыналі раны. Мужчыны насілі прэслёнку на ланцужку. ПРЭСЛЁН м. Toe ж. Запясочча. ПРЭ'СНЫ прым. 1. Не замёрзлы. Цепер на прэсну землю снег упаў. Аздамічы. Бувае прэсна зіма, снегу богато упадзе. Дварэц. 2. Прэсны, не квашаны. Млінцэ прэсные пекуць. B. Малешава. ПРЭСНЯ'К м. Праснак. Яка колісь була жызня — на обед прэсняк, а на вечэру i так (прымаўка). Запясочча. ПРЭЦЬ незак. Прэць. Прэе збож, шчо пар стуль ідзе. Бярэжцы. Дзерэво загнойное бувае, так воно i прэе. Пагост. Прэюць ногі от гразі. Запясочча. ПРЭЦЬКОВЕ'ЦКІ прым. Старасвецкі. Прэцковецкі дзед ловіў коліся лозянку ў лозе, за тэ нас i зовуць кыркуны. Цераблічы. ПРЭ'ЦЬКОВЕЦКІ прысл. Спрадвеку. Прэцьковецкі на долу клалі огонь. М. Малешава. ПСІК выкл. Вокліч, якім адганяюць ката. Псік, бодай ты выдох! Тураў. ПСЁЙКА выкл. Вокліч, якім падзываюць карову. Псёйка, псёйка, пошла ў хлёў! Сямігосцічы. ПСОВА'ЦЦА незак. Псавацца. Дзе удырыцца яблуко, там псуецца. Старажоўцы. ПСОВА'ЦЬ незак. Псаваць. Стары вол борозны не псуе (прыказка). Старажоўцы. ПСТРЫ'КНУЦЬ зак. Пстрыкнуць. Цепер свет пстрыкнуў i усе. Дварэц. ПСТРЫ'ЧКА ж. Пстрычка. Дай ёй пстрычку у лоб! М. Малешава. ПСУ'ЙКА ж. груб. Падла, псіна. Я б усіх етых псуек вугнала! Запясочча. ПСЯ'РНЯ ж. зб. Псярня. От, кажэ, дзержыцъ цэлу псярню собак, нашчо воны ему? Луткі. ПТА'СТВО н. зб. Птаства, птушкі. Весной у лесе птаства много. Аздамічы. Нема птаства — й нему лес. Старажоўцы. Мінуў спас — ужэ на небе дорожкі, ужэ птаство леціць у поўрэй. Запясочча
Дадатковыя словы
псовацца, псоваць, псуйка
0 👁