ПРЫШЧЭ'ПА ж. Прышчэп. Ото дзічка, а ото прышчэпа. Луткі. ПРЫШЧЭ'ПАНЫ дзеепрым. Прышчэплены. Груши ек прышчэпаные, то лоўкіе воны. М. Малешава. ПРЫШЧЭПГЦЬ зак. 1. Прышчапіць. Альпень. 2. Зашчоўкнуць на зашчапку. Як прышчэплю собаку, то зразу рукі мыю. В. Малешава. ПРЫШЧЭ'ПКА ж. Прышчэп. Альпень. ПРЫШЫВА'ЦЬ незак. 1. Прышываць. Дзеўкі прышываюць маршалком цветы, а воны даюць ім пудру, духі. М. Малешава. 2. Прывязваць. Прышву прышываюць до лат. М. Малешава. ПРЫШЫХО'УВАЦЬ незак. экспр. Рыхтаваць. Тут прышыхоўваюць стол на сваты. Хотамель. ПРЫШЬГЦЦА зак. Прыладзіцца. Тут жэ нідзе не прышыесса. Хачэнь. ПРЫЮЦІ'ЦЬ зак. Даць прытулак. Рада, шчо дзіця яе прыюцілі. Сямігосцічы. ПРЫЯ'ТЛІВУ прым. Прыязны. Вона така прыятліва ' жонка, навек поможэ. Хачэнь. ПРЬГЯЦЕЛЬ м. Прыяцель. Луччэй прыяцель тобе вона, а не мне вона добра зычыць! М. Малешава. ПРЫЯ'ЦЬ незак. Прыяць. Прыяе ей, а не мне. Хачэнь. Она навек мне прыяе. Верасніца. ПРЭ'БА ж. А На пр э б у. Для спробы. На прэбу ўзяла булочку хлеба. Мачуль. ПРЭ'БОВАЦЬ незак. Каштаваць. Прыносіла я тобі прэбовацъ цукерка. В. Малешава. Прэбовалі попелом жукоў травіць, але вон не моцны. Сямігосцічы. ПРЭГЦГ незак. 1. Смажыць. Як с салом ёсцімеце, то трэба ж прэгці. Запясочча. Прэгці сало на сковородзе. Хотамель. 2 перан. Вельрі хацець. Прэжэ воды на косовіцы. Аздамічы. ПРЭГЦГСА незак. перан. Вельмі хацець. Прэжэцца скорэй іці. Мачуль. ПРЭ'ДКО м. Продак, пачынальнік роду. Кодоліч — даўні прэдко ў Аздамічах. Мачуль. ПРЭ'ДОК м. Тое ж. Наши прэдкі тут жылі. Д 3 а к аз а ц ь пр э д к у. Зарачыся. 1ван раз ездзіў да i прэдку заказаў. Пагост. 3 п р э д к о ў векоў. Спрадвеку. У гэтой месносці з прэдкоў векоў войны йдуцъ. Луткі. ПРЭ'СЛЕНКА, ПРЭ'СЛЁНКА ж. Каменьчык з дзірачкай (з гліністага сланца). Колісь дзед вукопау прэсленку, такі камень, ек колесцо вон, ім знахоровалі. Два
Дадатковыя словы
прышчэпка, прышыхоуваць, прыюціць, прыятліву, прэба, прэбоваць, прэдок, прэсленка, прэслёнка
1 👁