Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
нідзе прыбежышча — i отсюль відно i оттуль відно. Старажоўцы. ПРЫБЕФДЗІЦЦА зак. Здацца. Там ім нешчо прыбердзілосо. Запясочча. ПРЫБІВА'ЦЬ незак. Прыбіваць. Прыбіваць дзержанье ў вілках вон не варт. Кароцічы. Чоўніком закідиемо, a набілкамі прыбіваемо. Хотам ель. ПРЫБІРА'ЦЬ незак. Прыбіраць. Трэбо прыбіраць у хаці. Хотамель. Дзялянку лесу прыбіралі. Кароцічы. ПРЫБГЦЦА зак. Прыбіцца, дабрацда. Пока прыбіўca додому, го сцемнело. B. Малешава. ПРЫБГЦЬ зак. Падбіць. Колісь у нас чоловек прыбіў буська, то вон прышоў у двор, прыдыбаў. Хачэнь. ПРЫБЛУ'ДА ж. Прыблуда. Прыблуда чортова, хай бу то ты к толку прыбіўса! Верасніца. ПРЫБЛУ'ДНЬІ прым. Прыблудны. Цылы дзень з некім собакою приблудным гуляе — за ўрокі не берэцца. Верасніца. ПРЫБЛУКА'ЦЦА зак. Прыблукаць. Вон yce роўно прыблукаецца ік тобе. M. Малешава. ПРЫБЛУ'ТАЦЦА зак. Прыблукаць, прыблытацца. Вона неяк прыблуталаса сюды да жыве. Хачэнь. ПРЫБОЛО'ТУХА ж. Каўпак кольчаты. Запясочча. ПРЫБОЛЬШЬРЦЦА зак. Прыбавіцца. Быццам як ты прыбрэщаш, то тобе прыболыйыцца? Кароцічы. ПРЫ'БОЧ прысл. Збоку. Наклалі посерэдзіне огню, а з одного боку так прыбоч я собе прослала, а вона з другого. Да полёглі, да позасыналі. Хачэнь. ПРЫБРА'ЦЦА зак. 1. Сабрацца, падрыхтавацца. Пока ты прыбраўса стрэляць, то сома нема. В. Малешава. 2. у\чысціцца. Ломач'е прыберэцца да будзе двор чисты. Сямурадцы. ПРЫБРА'ЦЬ зак. 1. Прыбраць. Трэбо прыбраць у хаці. Луткі. 2. Прыбраць, апрануць. А ім нема нёколі за роботой свого дзіцяці прыбраць. М. Малешава. ПРЫБРЭХА'ЦЬ зак. Прылгаць. Вона прыбрэша й тэ, чого й у свеці не було. Верасніца. ПРЫБУВА'ЦЬ незак. Прыбаўляцца (пра ваду, вагу i інш.). Да дз'щя стало прыбувацъ, да прыбуваць, дале поправілосо. М. Малешава. Як у саму весну прыбувае, то усе у нас змувае вода. Рыдча. ПРЫБУ'ЛЕЦ м. Прыезджы. Запясочча. ПРЫ'БУЛЬ ж. Прыбытак. Запясочча
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўська, дзщя, закідйе, ломаче, прыблудньі, прыблукацца, прыблутацца, прыболотуха, прыбрацца, прыбрэхаць, прыбулец, прыбуль
1 👁
 ◀  / 361  ▶