ПРАНЫ прым. Мыты. Вісяць як не праные штаны. М. Малешава.
ПРАНЬЕ н. Вымытая бялізна. Новэ пранье одзела, а вон загнусіў мне. М. Малешава.
ПРАНЬЕ н. Мыццё. Одна сорочка на мне, одна ў пранье (прымаўка). М. Малешава. Вымытая бялізна. Мо твое пранье там стоіць? Кароцічы.
ПРАПРАДЗЕД м. Прапрадзед. Прапрадзед мой курыў люльку. Цераблічы.
ПРАСЛО н. Плот (з жэрдак, калкоў). Пералаз з жэрдак. Луткі. Частка плоту з жэрдак паміж двума парамі калоў. М. Малешава.
ПРАСНІЦА ж. Прасніца. До прасніцы прыўязвалі кудзелю. М. Малешава.
ПРАСЦІ незак. Прасці. А цяпер ні шыюць, ні прадуць людзі. Пагост.
ПРАСЦІСА незак. Прасціся. Лён прадзецца, як вода! Запясочча.
ПРАТВА ж. Кладка мыць бялізну на вадаёме. Пойду на пратву праць шмацьё. Цераблічы.
ПРАТЛО н. Тое ж. Мачуль.
ПРАЎДА ж. Праўда. А ты мне ў лоб стрэляй, то гэто була праўда! М. Малешава. У ее праўды, як у рэшэце воды. Мачуль. Праўда вочы рэжэ (прымаўка). Хачэнь. Шо праўда, то не грэх (прымаўка). В. Малешава. Хлеб еж, а праўду рэж (прыказка). Луткі. Брэхня праўдзі очы вырвала (прымаўка). Сямігосцічы. Праўда за дзверамі, а непраўда п'е з панамі (прымаўка). Там жа. Певень курам праўды не кажэ, да б'е іх (прыказка). Бярэжцы. часц. Так, але, дакладна. Але, праўда. Альшаны. Праўда! Ну, я бачыў. Пагост. △ Ісцінна праўда. Так, сапраўды, толькі праўда. Я ёго бачыла. Ісцінна праўда! В. Малешава. Вуйці на праўдзе. Спраўдзіцца. Вушлі твое слова на праўдзе. Луткі. Памянш. праўдочка. Нема праўдочкі ў мушчын, ой, нема! Сямурадцы.
ПРАЎДЗІВУ прым. Праўдзівы. Ні буду дзела мець ні с праўдзівым, ні ж жуліком. Запясочча.
ПРАЎДЗІЦЬ незак. Праўдзіць, здзяйсняць. Который сон праўдзіць, той рэдко прысніцца. Луткі.
ПРАЎНУК м. Праўнук. Маю семнаццаць унукаў і чотыры праўнукі. Старажоўцы. Памянш. праўнучок. Это мой праўнучок. Хільчыцы.
ПРАЎНУЧКА ж. Праўнучка. Альпень.
83 👁