ПРАДЗІВО, ПРАДЗЬВО н. Ільноволокно. У тым лёне посерэдзіне костра, а зверху прадзьво. Пагост.
ПРАДУХА, ПРАДОХА м. і ж. Пралля. Прадуха багато напрала. Старажоўцы. А ту бабу прадоху у туроўском музеі бачылі? Луткі.
ПРАЖА ж. Пража. Ек тонка пража, а бердо рэдке, то будзе рэдке полотно. М. Малешава.
ПРАЖЭНЫ прым. 1. Запрэжаны. У войну пражэною коровою ездзілі. Пагост. 2. Прэжаны. Онё пражэнэ сало е на прыпеку ў сковородзе. Пагост.
ПРАЗ прыназ. Праз. Праз бакі п'ем воду. Цераблічы. Говораць, прэз коміна падаюць мухі. Хачэнь.
ПРАКОЛІСНІ прым. Спрадвечны. С праколісніх колісніе песні спевалі. Старажоўцы.
ПРАЛО н. Жывёльны могільнік. Альшаны.
ПРАЛЬНЯ ж. Пралля. Матруна була пральня, ткалля, весёла вона була. Хотамель.
ПРАМІК м. Выпрамленае рэчышча ракі. В. Малешава.
ПРАМІНОЎВАЦЬ незак. Мінаць. Бацько сказаў, шчо нельга праміноўваць, дзе хлеб пеклі. Луткі.
Вясельны поезд у кожнай вёсцы сустракалі свежавыпечаным хлебам і соллю. Вясельнікі давалі пачастункі. Вясельнаму поезду нельга было аб'язджаць вёскі.
ПРАМО прысл. 1. Прама. Воны ўжэ перэехалі сюда да ідуць прамо так ко мне з этое рэчкі. Дварэц. Прамо вона гэтак будзе, тая Рудня, прамо-прамо так о нам будзе. Хачэнь. 2. Якраз. Прамо попаў на обед. Аздамічы.
ПРАМОВАЦЬ незак. Ісці наўпрост. Хто прамуе, той дома не ночуе (прыказка). Аздамічы.
ПРАМЫ прым. Прамы. Бероза болотная луччэ колецца, вона прамая, а грудовая крутая. Сямігосцічы.
ПРАНІК, ПРАННІК, ПРАЛЬНІК м. Пранік. Лён вусохне і ўжо его б'юць на досцы праніком, а дале его збіраюць і везуць на сенокос. М. Малешава. Полотно белілі пранніком і лён білі. Хачэнь. Пральнік. Пагост.
ПРАНІНА ж. Менструацыя. Пагост.
ПРАНЦОВАТЫ прым. Непаслухмяны, свавольны. Ох, зараза пранцоватая, подай шаньку! Верасніца. Дзеці такіе пранцоватые. Запясочча.
ПРАНЦЫ, ПРАНЦЭІ мн. 1. Пранцы. Коб цебе пранцы з'елі! Бярэжцы. 2 перан. Блазнота, дурасліўцы. От пранцы, хай вас ліхо пасёць! Верасніца. Ох, пранцэі, не возьму ў лес! Хотамель
99 👁