ПОРЭ'БРЫНА ж. Рабро ў кашы. Порэбрыны устаўляюць у кош, a тогды заплётаюць дубцамі. M. Малешава. ПОРЭ'ДЖАЦЬ зак. Парадзець, зменшыцца. Порэджало нейдзе ворон. В. Малешава. ПОРЭ'ЗАЦЦА зак. 1. Параніць сябе, парэзацца. Аздамічы. 2. Папілавацца. Ломач'е порэжэцца на дворэ. Сямурадцы. ПОРЭ'ЗАЦЬ зак. Нарэзаць, парэзаць. Трэ порэзаць котом гэту рыбіну. M. Малешава. Бурак зварац, того бурака порэжуц да едзяц з хлебом. Запясочча. Парваць. Воўк yce порэзаў вечкі. Сямурадцы. ПОФЭЗЬ ж. Рэдзь у трыгубіцы. Запясочча. ПОРЭ'НДЖА ж., ПОРЭ'НДЖЫ, ПОРЭ'НЧЫ мн. 1. Падпорка пад стрэшку над ганкам (?). Хачэнь. 2. Развілкі. Порэнджы поклаў на сані. Цераблічы. 3 мн. Поручи!, парэнчы. Паром буў дзерэв'яны, без порэнчоў. Дварэц. ПОРЭ'ПАНЫ, ПОРЭ'ЙПАНЫ дзеепрым. Патрэсканы, шурпаты. Кора так, як на дубі, на берэсту порэпаная. Луткі. Ох, які поколаны пірог, порэйпаны! Мачуль. ПОРЭ'ПАЦЦА, ПОРЭ'ЙПАЦЦА зак. Патрэскацца, стаць інурпатым. П'яты порэпаліса, а ногі покололіса. Верасніца. Порэйпаліса рукі од воды i ветру. Мачуль. ПОРЭ'ЧКІ мн. Парэчкі. У нас лесічанкі, порэчкі — усе росцеі Д.-Гарадок. ПОРЭІІІЫ'ЦЬ зак. Прыняць рашэнне, вырашыць. Людзі порэшылі не сеець ільну. Хачэнь. ПОСАТА ж., ПОСАТ м. Пасаг. Посага — гэто загон i грошы, а корова — перэпой. Альшаны. Вон не пужаўсе посагою, бедну узяў. В. Малешава. Посаг — корову давалі, лібо дзве. Мачуль. ПОСА'Д м. 1. Рад снапоў, пакладзены на ток для абмалоту. Снопу ложылі одзін к одному насустрэч, это i е посад, да попоб'ё! М. Малешава. 2. Месца, куды садзілі жаніха i нявесту. Посадзілі молодых на посад. Бярэжцы. Просцелюць кожуха І садзяць молодую на посад. Пагост. ПОСА'ДЖАНКА ж. Кіслы праснак з хлебнага цеста. Альшаны. ПОСАДЖА'ЦЬ зак. Пасадзіць, насадзіць. Кажуць, ек похмаркі, трэба посаджаць гарбузы. Верасніца. Прынёсла тых яблонёй, да густо посаджала. Дварэц. ПОСА'ДЗІНА ж. Саджанец, пладовае дрэва. На натом городзе чотыры посадзіны. Хотамель
Дадатковыя словы
ворбн, гарбўзы, дзерэвяны, котбм, ломаче, насўстрэч, попобё, порэбрына, порэджаць, порэзацца, порэйпацца, порэнджа, порэнчы, порэпаны, порэпацца, порэіііыць, посаджанка, посадзіна, пяты, ільнў
1 👁