Тураўскі слоўнік (1985). Том 4. П-Р. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 361  ▶ 
ПОРУБА'ЦЬ зак. Пасячы. Дай мне сокеру порубаць дрова. Хачэнь. Порубаў по кусках м'ясо. Запясочча. ПОРУДЗЕ'ЦЬ зак. Парудзець. Заліла салом, а вонэ не проняло ёгб, да м'ясо порудзело. Бярэжцы. ПОРУ'КА ж. Д Б р а ць на п о р ў к у. Паручацца. Ужэ на поруку бралі тые людзі. М. Малешава. ПОРУНІ'ЦЦА зак. Зарунець, зазелянець (?). Уоісэ усе порунілосо на полі. М. Малешава. ПО'РУЧ прысл. Побач, поплеч. А вон з братом седзелі поруч. В. Малешава. Там доярка дзеўка бегла зо мной поруцt шчоб мне було охвотнёй. Цераблічы. Дзве лесіны поруч лежаць, i гэдак кілометроў чотыры было (пра кладкі на балоце). Мачуль. ПОРУШЫ'НА ж. Парушына. Боліць едко, по р у илына трапіла. Старажоўцы. Памянш. п о р у ш ы н к а. Альтаны. ПОРХ м. Д У п 6 р х а. Дзіцячая гульня, падобная на хакей. Гбняць пдрха ковенёю, хто кого перэсшць. Сямігосцічы. У порха по снегу гулялі, кочалі порха коцуббю. Там жа. ПОФХОУКА, ПО'РХОЛКА ж. Порхаўка. Хачэнь. Д У п о р х о ў к у. Дзіцячая гульня, падобная на ха-кей. У порхоўку колісь гралі, у таку колодку, як лёд голцэм замерзне, то гонілі. Цераблічы. У п о р х о л к у. Мачуль. ПОРЦЯНЬГ прым. Д П о р ц я н а шл я х т а. Незаможная, бедная шляхта. Кароцічы. ПОРЧ м. Шкода. Свінья ў городзі порчы наробіла. Старажоўцы. Вон людзям робіў порч. Верасніца. ПОФЧА ж. Тое ж. Шякой порчы не зробілі корові. Луткі. Порчы у мене наробілосо: ціпля вубегло у картоплі. Старажоўцы. ПОРШУ'К м. Парша. На картоплях такіе поршукі наверху. Луткі. ПОРЫВА'ЦЬ незак. Турбаваць, кранаць, кратацъ. Нехай не гневаетса небожчыца, шо мы ее порываем. Запясочча. Выклікаць. Мене смех порывае, а ўсе ў мене важкее цело. М. Малешава. Д П о р ы в а дь 6 ч ы. Ускладаць вялікую надзею. На чужы коровай очэй не порывай, свой спечы да скачы (прыказка). Мачуль. ПОРЫНА'ЦЬ незак. Апускаць, акунаць. От порынае у воду голову i нема ее. Рубель. ПОРЫ'ЦЬ зак. Зрыць, парыць. Свінья збидзе да порые усе. Мачуль. Порылі свінья сеножаць. Цераблічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збйдзе, мясо, порудзець, порука, поруніцца, порушына, порхолка, порываць, порынаць, порыць, сенбжаць
3 👁
 ◀  / 361  ▶