ПОЛОНІК м. 1. Вялікая лыжка, апалонік. Млінцэ розбівалі полоніком. М. Малешава. Полонік шчо хлеб рошчыняць, шчо бліны печы. Кароцічы. 2. Апалонік, малёк жабы. Полонік, а с полоніка робіцца жаба. Луткі.
ПОЛОНІЦЬ незак. метаф. (?) Красці. Пошлі полоніць цыбулю чужу. Аздамічы.
ПОЛОНКА ж. Палонка, проламка. Як лёд прорубаць або проломаць, то будзе полонка. Аздамічы. На полонку зімой праць пойдзеш, то попрымерзае скура до лапцей. Там жа. Вуткі промулі полонку, то дзіця ўпало. Хачэнь. Хвабрыканец зімой купаўса ў полонцы. Запясочча.
ПОЛОНЫ дзеепрым. Полаты. А той город не полоны, усе заросло! Дварэц.
ПОЛОПАЦЦА зак. Палопацца, патрэскацца. Поліва полопаласа, поодскаквала. Бярэжцы. Мозылёў много, да полопаюцца на руках! Дварэц. Наеласа корова конюшыны, дух зобраўса нешчотне і корукі полопаліса. В. Малешава. Іншы так поб'е косу, шо вона полопаецца. Запясочча.
ПОЛОПАЦЬ зак. Паляпаць, пастукаць. По плечу полопаў дай кажэ. Цераблічы.
ПОЛОСА ж. Паласа, доўгі кавалак. Полосу сала, ек кабан лежыць, отрэжуць, кладуць марлю і соль кладуць. Дварэц. Шчо стоколоса — хлебу полоса (прымаўка). Цераблічы. Адна палоска лазовай кары для пляцення лапцей. Бярэжцы. Зона. Одна полоса — розговор села Луткі, Оздаміч, Церэбліч, Толмачова, Хочэні, Хільчыц, Берэжцоў, друга полоса — Малешоў, Семігошчы, Ольшаны. В. Малешава. Бляск, ільсненне. Не годзіцца лён мочыць, бо нема полосы ў ём, не блішчыць, стане бі клоч'е. В. Малешава. △ Не с того носа полоса. Не па густу, не падыходзіць. Бярэжцы.
ПОЛОСКАЦЦА зак. Паласкацца, плюхацца. Улез і полошчэцца ў водзе. Сямігосцічы. За мостом полошчуцца гусі. Дварэц.
ПОЛОСКАЦЬ незак. Паласкаць. Пойдзі ў целятнік, дзе полошчаць цэдзілкі. Дварэц. Трэба полоскаць плацье іці. Луткі. Плёскаць, плюскатаць. Скрозь вода полошчэ поўз шлях. Верасніца. Плюхаць, моцна ісці (пра дождж). Полошчэ дождж на дворэ. Запясочча.
ПОЛОСКОЗУБ м. 1. Першы панядзелак вялікага поста. Альпень. Дзень поста, у які дазволена жадаючым не пасціцца. Полоскозуб — ето на другі дзень поста, ба
103 👁