метаю уже, стара. Запясочча. Дзед шчэ ніколаеўску войну памятае. Пагост.
ПАМЕТКІ прым. З добрай памяццю. Воны такіе паметкіе, усе добро помняць. Хачэнь.
ПАМЕТЛІВУ прым. Тое ж. Вона паметліва нагле моцно. Дварэц. От, бра, паметліва у цебе голова! В. Малешава.
ПАМЕЦЬ ж. Памяць. Потому ў памяце та хвоя, шо вона сілно стройна. Верасніца. Шчэ за мое пам'яці було сёмдзесят хаточэк. В. Малешава. Вона богато чого знае, таку памець лоўку мае. Дварэц. △ Прыці к памеці. Апрытомнець. Она ледво к памеці прышла, му ўжэ і спужаліса булі. Азяраны.
ПАМЁНКА ж. Памятка. Беры, будзе памёнка тобе про нас! Цераблічы.
ПАМОРОКА ж. Абмарачэнне. Шоб на цебе нашла паморока ека! Запясочча.
ПАМПУХА ж. Поўны чалавек. От пампуха мордата! Луткі.
ПАМПУХОВАТЫ прым. Поўны, круглатвары. В. Малешава.
ПАМПУШКА ж. Невялікія пшанічныя піражкі з кіслага цеста. Спёк бу ладку ці млінца, ці пампушку еку. М. Малешава. Памянш. пампушэчка. У мене цеперэка такіе добрэнькіе пампушэчкі ўдаліса, беленькіе, ек снег. Кароцічы. Пампушэчкі попекуць, да як молодую везуць, то сыплюць под ногі, да дзеці збіраюць. Луткі.
ПАМ'ЯТУШЧЫ прым. Памятлівы, з добрай памяццю. Ганька пам'ятушча, вона ўсе знае. Альпень. Я неграмотны, але пам'ятушчы. Мачуль.
ПАН м. Пан. Ці дома ваш пан господар? (зварот на шчадрэц). В. Малешава. Наш пан баран не пускае домоў зарань. А пані овечая дзёржыць нас до вечэра. Да ўжэ сонцэ за грушамі да пускай, пане, з душамі (з песні). Верасніца. Прыгожы, ек пан. Старажоўцы. Ці пан, ці пропаў, пойду на отчаенносць. М. Малешава. Седзіць пан на ганку, корпае ў поганку (загадка). Чоловек і люлька (адгадка). Хачэнь. 2. Нячысцік. Цераблічы. Памянш. панейко. Сямігосцічы.
ПАНЕНКА ж. 1. Гатунак груш. Луткі. Гатунак яблыкаў. Дварэц. 2. Паненка, маладая пані, панскае дзіця. Хачэнь.
ПАНЕНЯ н. Вельмі прыгледжанае дзіця. Кажу:
82 👁