Верасніца. Паліць воды на косовіцы, ведро вупіў бы! Аздамічы. 3 перан. Ляскаць, страляць. Покладзе косу на бабку і паліць молотком по ёй. Сямурадцы. Шо то таке, што так з вінтовок паляць? Дварэц. ПАЛКА ж. Палка. Падворушы палкою дрова. Верасніца. Ек бусько на кубло носіць палкі, то будзе дождж. Там жа. △ Петрова палка. Сузор'е Лебедзь. Аздамічы. Палка-застукалка. Дзіцячая гульня. Кароціны. Памянш. палочка. Верасніца. ПАЛНУЦЬ, ПАЛЬНУЦЬ зак. 1. Ляснуць, стрэліць, успыхнуць, бліснуць ярка. Палні по вороняках! Дварэц. Сухіе дрова палнулі дай нема. Запясочча. 2 перан. Уджаліць, секануць, балюча ўдарыць. Як пальне шэршэнь за голову, то аж голова заболіць! Бярэжцы. Як пальнуў его бізуном! Аздамічы. Як пальнулі, так і око вон! Луткі. ПАЛУЗЕНЬ м. Апоўзіна. Почэпляю палузні, да пошлі. В. Малешава. ПАЛУЗІНА ж. Тое ж. Як озьму эту палузіну да як ошэшэлю! Луткі. Палузіна. Велямічы. ПАЛУЗЬЕ н. зб. Апоўзіны. Палузье положы на стога. Сямігосцічы. ПАЛЬЧЫКІ мн. △ Божа маці пальчыкі. Прымула. Божа маці пальчыкі, воно, як снег сойдзе, цвіце. Хачэнь. ПАЛЬЧЫКОВАЦЬ незак. Вельмі дагаджаць. Як вон пальчыкуе, годзіць ей! Цераблічы. Вона перэд ім пальчыковала, хоцела, коб узяў. В. Малешава. ПАЛЮШКА ж. Праснак. Я колісь торбу с палюшкамі беру і іду к цэркві старцам даваць. Тураў. ПАЛЯ, ПАЛЬ ж. Паля, швая, слупок у межавым капцы. Крэжы у мосце кладуцца на дубовые палі. Дварэц. Як чэрпалка копала, то дзерэўяные палі оказаліса под песком. Пагост. Коморнік палі ставіў. Цераблічы. Поміж чоўной прыставай, там наша паль, шо лодку прымукаём. Пагост. ПАЛЯЦЬ незак. 1. Страляць. Як сталі паляць! Страх! Луткі. Воны з наганаў паляюць, а вон у кусты да уцёк. Верасніца. 2. Сцябаць. А другому коню паляй, паляй, а вон і не дбае. В. Малешава. 3. Рэзка і балюча пячы. От нешчо лезе да паляе ў грудзях. Дварэц. 4 перан. Выкрykваць недарэчнасці, лаянку, моцна выказвацца. Што ты паляеш так его? Тураў. ПАМЕТАЦЬ, ПАМЯТАЦЬ незак. Памятаць. Не па-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
102 👁