Слухае, як гармонь, і подстуквае тарэлкою. Сямігосцічы.
ПОДСУКАНЫ прым. Падцягнуты, зграбны. Смуковата корова, подсукана — чэрэво малое. Запясочча. Подсуканы хлопец. Цераблічы.
ПОДСУСЕД, ПОСУСЕД м. Той, хто жыве ў чужой хаце на правах кватаранта ці на чужым двары. Бувае, подсуседы жывуць у гумне, а вараць у хаці. Старажоўцы. Не трэба мне такіе подсуседзі, шоб ко мне по воду ходзілі. Там жа. Як пускаць потсуседа ў хату, луччэй жорна поставіць серэд хаты. Сямігосцічы. △ У подсуседах (посуседах) (жыць і інш.). На правах кватаранта, не ў сваім доме (жыць). Поўгода пожыў у подсуседах. Дварэц. У посуседах була доўго, покуль домок не збудовала. Буразі. У подсуседы (подсуседзі, посуседы) (ісці і інш.). Да чужых у хату на жыхарства (ісці). Му перэбраліса ў подсуседы, ек вода прыбула. Сямурадцы. Хоць бы не йці ў подсуседзі, то зробіў сцепку без окон. Пагост. Ожэніўса і пошоў у посуседы. Верасніца.
ПОДСУЧЕ н. Вяроўка, якая прывязвалася за «лапу» якара. Дварэц.
ПОДСЦЁЛ м. Подсціл, падсцілка. Ек німа на подсцёл соломы, то добрэ й лепеха. Тураў.
ПОДСЦІЛАЦЬ незак. Падсцілаць, падкладваць. Екё шмацье подсцілаём, коб було лоўчэй спаць. Луткі. Бог подушэчку ім подсцілае (пра ўдачлівых). Сямігосцічы.
ПОДСЦІННО прысл. Чыста, гладка (пра касьбу). Одзін косіць подсцінно роўно, а другі под польку, под прокосом грыва. Аздамічы.
ПОДТАНЕЧНІЦА ж. Дзяўчынка-падлетак. Запясочча.
ПОДТАЦЬ зак. Падтаць. От трошкі подтае снег, помёншаюць гуры, осядуць. Сямурадцы.
ПОДТОПВАЦЬ незак. Пачынаць паліць у печы. Пошоў рано, шчэ я не подтопвала, ек вон ішоў. Луткі.
ПОДТОПІЦЬ зак. Падтапіць, заліць. Подтопіло яблоні. М. Малешава. Вода прыбудзе і его не подтопіць, той стожок. Цераблічы.
ПОДТОПЛЯЦЬ незак. Падтапляць. Подтопляе дрова. Хільчыцы.
ПОДТРАЎНЫ прым. Для касьбы травы (пра касу). Коса подтраўна. Старажоўцы.
103 👁