МОЧАЛКА ж. Смажанае сала. От, наробіла мочалкі да ешчэ ейцэ ўбіла. Луткі.
МОЧАНЫ мн. Жаночыя каноплі. Мочаны пралі на мешкі. Хотамель.
МОЧАНЬЕ н. Смятана з малаком і сырам. Мочанье — ето сыр помнуць да сметаны троха ўкінуць да едзяць. Запясочча. Мочанье — то сыр розм'яты, туды молока, сметаны. М. Малешава.
МОЧАЦЬ незак. Мачаць. Чуць потчахне полотно, дай зноў мочаём у воду, шоб мокрэ було, шоб руда злёзла. Запясочча. Млінбў напеком, мочаём, да смачно. В. Малешава. Як спрэгў сала, то не хочуць мочаць хлеб, а коб подліць сметаны. Луткі.
МОЧЫЦЦА незак. Рабіцца мокрым. Не лезь у воду, не мочыса, а то хондзю ухопіш! М. Малешава.
МОЧЫЦЬ незак. Мачыць. На дранку хвою трэ мочыць. Запясочча. Несуць полотно у майнў мочыць, з'едае сонейко верха. Хотамель.
МОЧЭЛО н. Смажанае сала ці што іншае для мачання. Мочэла захоцела дзеўка і кажэ: мамо, напрэжы сала. Цераблічы.
МОЧЭНЬЕ н. Вільгаць. Мочэнья у земле не хапае. Дварэц.
МОШКА ж. Куслівая машкара ў веснавы час. Мошка чуць больша за муськоль. Пагост. Мошок цьма цьмою, шо засыпало. Запясочча. Мошкі, покуль пшэніца высыплецца, а там воны шчэзаюць, загібаюць. Мікола высыпаў мошок с прыпола. Луткі. Ту мошку Юрэй мешком, а Мікола — возком, а тройца — то тройкою (прымаўка). Знаменка.
МОШКОРЭЧА ж. Мошкі ў вялікай колькасці. Мошкорэча накусала. Запясочча.
МОШОНКА ж. Нейкая птушка, што робіць сабе гняздо з моху. Альшаны.
МОШЫСТЫ прым. Зарослы мохам. Тэ мошыстэ болото. Аздамічы.
МОШЭРНІК м. Махавік. Велямічы.
МОШЭРЭНІК м. Непрыдатны грыб. От некі мошэрэнік велізны трапіў, непрыгожы. Пагост.
МРАГА ж. Дробныя мошкі. Запясочча.
МРЭЦ м. Мярцвяк. Як прысніцца мрэц, то будзе негода (прыкмета). М. Малешава.
76 👁