дах да надаваў ему. Луткі. Памяти, м о р д о ч к а. Дзіця не есць, . а позакладае хлеб за мордочкі i седзіць. В. Малешава.
МОРДА'ТЫ прым. Шчакасты. Морды велікіе, да мордаты. Старажоўцы.
МОРДА'Ч м. Пад'язік. Луткі. Памянш. м о р д а ч ы к. Запясочча.
МОРКА'Ч м. Баран. Аздамічы.
МОФКВА ж. Морква. Седзіць пані ў коморы, а косы на дворы (загадка). Морква (адгадка). Хачэнь.
MOPKOBE'HHIK м. Маркоўнік. Цераблічы.
МОРКОВЕ'НЬЕ, МОРКОВГНЬЕ н. зб. Націнне морквы. Корова ж не есць морковенья. Старажоўцы. Марков'шье. Аздамічы.
МОРКО'ТА ж. Маркота, клопат, турбота, перажыванне. От моркдта мне, порося заболело! Аздамічы.
МОРКОТА'ЦЬ незак. Паляваць (пра авечку). Запясочча.
МОРКО'ТНО прысл. Маркотна, сумна. Моркотно — як шчо человека трывожыць, як дома, прымером, шчо не гэ. Аздамічы. Тобе моркотно з гэтой бабой. М. Малешава. Свежому чоло&еку там моркотно прывукаць. Старажоўцы.
МОРКОТОВА'ЦЦА незак. Паляваць (пра авечку). Вечка моркотуецца i кошка моркотуецца. Кароцічы.
МОРКОТУ'Н м. Баран. М. Малешава.
МО'РКОУ ж. Морква. Вона пошла на моркоў. Запясочча.
МОРКО'УНТК м. 1. Маркоўнік. Можно сказаць моркоўнік, а хто кажэ свісцёл. Луткі. 2. Націнне морквы. Хотамель.
МО'РКОЦЕНЬ, МОФКЕЦЕНЬ м. Баран. Моркоцень воняе. Аздамічы. Моркецень — то вытворнік овечы. Пагост. Моркотні вельмі воўністые этые. Старажоўцы.
МОРМО'ТА м. метаф. Воўк (у загадцы). Мормота прышоў да путаецца у лепеты, ці дома воркота (загадка). Воўк, собака i кот (адгадка). Хачэнь.
МОРМОТА'ЦЬ незак. Муркаць. Кот мормочэ. Луткі.
МОРМУ'ЗА ж. экспр. Галава, морда. Мормуза о такая ў сома. Мачуль. Тоўсты чалавек. Там жа.
МОРМУЗОВА'ТЫ прым, Тоўсты, неуваротны. Мачуль
Дадатковыя словы
mopkobehhik, марковшье, мордач, моркач, морковенье, моркотаць, моркотовацца, моркотун, моркотўецца, моркоу, моркоунтк, мормбчэ, мормотаць, мормузоваты, падязік
16 👁