Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
молодзіва кашу бираЦЬ. Запясочча. МоАодзіво Не можно есці — завадзіць. Азяраны. МОЛОДЗГК м. 1. Маладзік. У сёрэду настаў молодзік. Тураў. Спусціу молодзік'рогі, то будзе дождж, а як закруціць, то будзе погода. Хачэнь. 2. Малады хлопец. Дзе збіраюцца дзеўкі, туды цягнуцца i молодзікі. Тураў. Вот пошлі молодзікі. Запясочча. Памянш. м о л о д з і 4 6 к. Молодзічок настае. Хотамель. МОЛОДЗІНА' ж. Вельмі маладая асоба. А вон молодзіна, а вона стара-стара! M. Малешава. МОЛОДЗГЦА ж. Маладзіца. Ты не молодзіца, a настояшча баба, унукі маеш. M. Малешава. Дзед богу кожны дзень моліцца, а грэх мае — горэлку любіць, колісь ŭ молодзіц любіў. Пагост. Памянш. м о л о д з і ц к а. Гэта молодзіцка нішчо не шкодуе. Хачэнь. МОЛОДЗІ'ЦЦА незак. Маладзіцца. Той шчэ молодзіцца? Хай, почакаём! (пра таго, які голіцца). M. Малешава. 2. Зацягвацца лёгкімі хмарамі, мутнець (пра неба). Нёбо молодзщца — дождж будзе. М. Малешава. МОЛО'ДКА ж. Маладуха. Ек ужэ молодка ека умрэ да останецца дзіця груднэе, то колісь говорылі, шо ведзъмар будзе прыходзіць ік дзіцяці. Хачэнь. МОЛОДНЯ'К м. Маладняк. Молодняк — коні, целята — оддзельно ходзіць. Старажоўцы. МОЛОДОЖЭ'НЯ м. i ж. Хлопец ці дзяўчына перад вяселлем. Пошлі спісвацца молодожэні. Запясочча. МО'ЛОДОСЦЬ ж. Маладосць. 3 молодосці мене вувела i ў старосць не ўвела (пра жонку, якая рана памерла). В. Малешава. МОЛОДУ'ХА ж. Маладая жанчына. Молодуха — то така поджыла молодзща. Старажоўцы. МОЛОДЫ7 прымг 1. Малады. Молоды хлопец ешчэ, ото два годы, як вуслужыўсаГ Пагост. Конь воды нап'ецца дай ў соломцы ляжэ, а мне, молодому, казочку не скажэ (з песні). Сямурадцы. Молодзік молоды, тобе рог золоты, а мне здоровуе ногі (з замовы). 2. Жаніх у час вяселля. Да ужэ прыходзщь той молоды с тою хусткою, госцінцы дасць той дзеўцы. Бярэжцы. Памянш. м.олод з ё н ь к і, м о л о д з ё с е н ь к і, мо л о д з юл е нь к і. 3 дуба стругалі кору, з молодзенького. Бярэжцы. Дыбуля молодзесенька, бы пеночка. В. Малешава. Такі молочай молодзюсенькі! М. Малешава. Молодзюленькі. Луткі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бйраць, закрўціць, здорбвуе, молодзікрогі, молодожэня, молодосць, напецца, шкодўе
2 👁
 ◀  / 313  ▶