МНОГО прысл. Многа, шмат. Воды ожыдаем много. Мачуль.
МНОЖЫЦЦА незак. Множыцца. Гэтые людзі множацца, а зямлі не прыбаўляецца. Бярэжцы.
МО часц. Можа. То там дубы стоялі мо до неба. Буразі. А ў Заложэнь колько кілометроў іці? — А я знаю? Мо тры, мо п'яць. М. Малешава. Погледзёце там у Мотове, мо бодзяга е. Там жа. Воны мо й думалі, а мо й не думалі. В. Малешава. Бабі мо нема ўдома? Сямігосцічы. Мо то ву згрэблі ужэ свое сено. Кароцічы.
МОВА ж. Гаворка, размова, гутарка. Ой, було б мовы да сплетнёў! Дварэц. Прыдзе Міша — друга мова, да зноў забуду про шапку сказаць. Там жа. Конца нема гэтуй мові. М. Малешава. Ці дзень добры, ці здрастуй, то одна мова. В. Малешава. Вон не понімаў нашое мову. Луткі. Гэто ловіць мову гэта росошка? (пра мікрафон). Нема мовы, то й гэто не мова (прымаўка, пра пустую балбатню). Аздамічы. Ціхоце! Шо там за мова? Цераблічы. У кожной (вёсцы) своя мова інша. Мачуль. Без зубоў не така чыста мова. Там жа. Пока людзі не зведуцца, будзе така наша мова. Сямурадцы.
МОГАЙБО выкл. Прывітальнае пажаданне (пры звароце да таго, хто працуе). Могайбо, сестра! Запясочча.
МОГІЛА ж. Магіла. Я твое могілы не залягу! Луткі. Бралі такого осового колка да уродзе забівалі на могіле, шоб ужэ не ходзіў вон, той ведзьмар. Хачэнь.
МОГЛІЦА мн. Могілкі. Поўз могліца надо ехаць. Запясочча. Топленіка ховалі поўз могліца. Верасніца. Я б не побояўса на могліцах ночоваць. Пагост.
МОГЦІ незак. Магчы. Не моглі уцекці у хату. Хачэнь. Не можуць браць машыны таку полёглу пшэніцу. Сямігосцічы. Му могом буць, а хлеба можэ не буць. Старажоўцы.
МОДНЫ прым. Незвычайны, непрывычны, дзіўны, нотны. Стары модны, урэдны такі. Мо і му будом такіе. Сямігосцічы.
МОДЫ мн. Узор у клеткі на палатне. Як полотна тчэш, то два ніты, а як тчэш моды, то чотыры ніты. Луткі.
МОЖНО, МОЖНЫ прысл. Можна. Можно було і вельмі хорошо жыць. Старажоўцы. Валіць снег, шо не можно вуйці. Дварэц. Клопот, можно не іці на лён. Ма-
108 👁