Тураўскі слоўнік (1984). Том 3. Л-О. І. Я. Яшкін, Г. А. Цыхун, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 313  ▶ 
МА'ХОНЁЦ m. Велікан. От гурок махонец! КароцІчы. МА'ХОЦЬ ж. Велічэзнасць. Сохі колісь махоць булі. Аздамічы. МА'ЦАЦЬ незак. Правяраць, ці з яйцом (пра курыцу). У нас грвораць: куру трэ мацаць. Хільчыцы. МА'ЦЕРКА ж. Бэлька пад насцілам з дошак для стога, якая кладзецца на слупкі. На мацеркі клаліса опджыны. Кароцічы. МАЦЕРКІ' мн. 1. Каноплі з насеннем. Мацеркі — то каноплі, шчо сём'е мають. Альпень. 2 мн. Мадеры. То шчэ молодые мацеркі. Верасніца. МА'ЦЕРНЯ ж. Бэлька пад насцілам з дошак для стога, якая кладзецца на слупы. Альтаны. МАЦЕРЬЕЗНША ж. Спадчына ад маці, Ёжэлі осталіса спиткі од мацеры, то мацерызніна. Сямігосцічы,. МА'ЦЕРЫНА ж. Бэлька пад насцілам з дошак для стога, якая кладзецца на слупы. Сямігосцічы. МАЦЕРЫ'НКА ж. Мацярдушка. От хороша цвіце мацерынка! Коліся жонкі рвалі собе. Луткі. МА'ЦЕРЫНЫ прым. Матчын. Пойду мацерыного noросяці корміць. M. Малешава. Прыедуць у госці, пока e мацерыные косці (прымаўка). Там жа. МАЦЕРЬЕЦА ж. Бэлька пад насцілам з дошак для стога, якая кладзецца на слупкі. Хотамель. МАЦЁНКА ж. Тое ж. Цераблічы. МАЦЁРА ж. Свіння, якая мае парасят. Еслі хороша мацёра, то вона воуку не дасць поросяці. Луткі. Думалі кабанг а то мацёра з малымі. Мачуль. 2 перан. Мажная гладкая жанчына. Запясочча. МА'ЦІ ж. Маці, Люда, маці зове. Дзе наша маці? Прыўёз dpoy мацер. Верасніца. Пошоу з мацер'ю. Сходзі по мацер. Там жа. Не та маці, шо родзіла, а та, шо корміла (прыказка). Старажоўцы. Оддала своей мацер. К своей мацер ходзіла ў госці. Луткі. У мацер навек душа боліць. Кароцічы. На мою матеру показаў вон. Альпень. Шчэ тые мацеры не поўміралі, шо дзецей поховалі, as кажуць, зноў война. Бярэжцы. Ідзёце к чортовай мацер! (праклён),. М. Малешава. А М а ц ер б о ж о е слезк i. Дрыгучка. Мацер божое слёзкі дрыгучые, бы маніста. Луткі. Ма ц і i ма ч о х а. Іван-ды-Мар'я. Маці i мачоха, два цветы на ём. От чого оно, не знаю. Хачэнь. МАЦУ'КАЦЬ незак. Мацаць. Мацукаю — рука моя цэла. Дварэц. Там у мед утопіў рукі, там — у сметану, а
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кўру, маря, махонёц, мацерка, мацерня, мацерына, мацерю, мацукаць, спйткі, сёме
1 👁
 ◀  / 313  ▶