АД р э д а к т а р А Трэці том слоўніка змяшчае 3930 слоўнікавых артыкулаў. Распрацаваны яны лексікаграфічна таксама, як i ў двух папярэдніх тамах слоўніка. Але пры п'адрыхтоўцы гэтага тома былі выкарыстаны дадаткова да матэрыялаў асноўнай картатэкі слоўніка звесткі i прыклады ўжывання слоў, атрыманыя ў час экспедыцыйных выездаў трупы складальнікаў на Тураўшчыну ў 1982 i 1983 гг. Летам 1982 г. трупа ў складзе A. A. Крывіцкага, П. A. Міхайлава, T. M. Трухан, I. Я. Яшкіна працавала ў в. Старажоўцы. Наведаліся таксама ў вв. Знаменка, Кароцічы, Крэмна, Цераблічы i ў Тураў, дзе пазнаёміліся з гаворкай іх жыхароў i запісалі звесткі па фанетыды, марфалогіі i лексіцы паводле пытанняў апытальніка Дыялектнага мікраатласа Тураўшчыны. Летам жа 1983 г. трупа ў складзе A. A. Крывіцкага, T. M. Трухан, Г. А. Цыхуна, I. Я. Яшкіна працавала ў Тураве, Запясоччы i Дварцы. Па апытальніку Дыялектнага мікраатласа Тураўшчыны сабраны былі таксама звесткі аб гаворцы в. Рыдча i г. Давыд-Гарадок. У працы экспедыцыйнай трупы ў 1982 r. прымаў удзел настаўнік Малешаўскай сярэдняй школы мясцовы жыхар в. M. Малешава Мікалай Паўлавіч Клімовіч. Яго тлумачэнні i прыклады на ўжыванне слоў садзейнічалі паляпшэнню распрацовак рада слоўнікавых артыкулаў у томе. У 1983 г. у складзе трупы працаваў М. А. Саскевіч, які з'яўляецца нашым пастаянным кансультантам па лексіцы Тураўшчыны (в. Пагост). Ён зрабіў шмат каштоўных заўваг i дадаткаў у некаторыя слоўнікавыя артыкулы гэтага тома. Акрамя таго, у в. Пагост ён запісаў досыць дэталёвае апавяданне пра традыцыйны мясцовы вясельны абрад, а таксама i тэксты песень, выкананнем якіх ён суправаджаўся. У раздзеле «Тэксты» змешчан пачатак гэтага апавядання. У гэтым жа раздзеле змешчана таксама новая нізка
Дадатковыя словы
зяўляецца, падрыхтоўцы
5 👁