Старонка 57
◀ / 313 ▶
ЛЮЛІ выкл. Люлі. Люлі, люлі, засні спаць. Маці одна, а бацькоў — пяць (жарт-калыханка). Аздамічы. ЛЮЛЬКА ж. Люлька для курэння. Напіхаў люльку і пак-пак! Запясочча. Люльку робілі з берэлозіны. Сямігосцічы. Ой, крэпкі табак с тое люлькі! Луткі. △ У люльку нема. Пра мізэрную колькасць. Дзе тое солому возьмеш, і ў люльку нема! Дварэц. ЛЮЛЮ выкл. Спаць (у размове з дзецьмі). Поседзі ў песочку да пойдом люлю. Луткі. ЛЮЛЯ ж. Калыска, люлька (у размове з дзецьмі). Ходзі положу, Одамко, ў люлю! Сямігосцічы. ЛЮСТРО, ЮСТРО н. Люстэрка. Не позірай у люстро, бо воно дражніць. Старажоўцы. А вона нічого не робіць, только перэд юстром круціцца. Кароцічы. ЛЮТЫ прым. Люты, вельмі моцны (пра мароз). Верасніца. 2. Другі месяц каляндарнага года. І прыдзе люты да попутае, ці добро обуты (прыказка). Верасніца. ЛЮШКА ж. Пячная засаўка або юшка. Закрый люшкі, шоб цеплей у хаці було! М. Малешава. Купіў у грубу люшку з вухом. Хотамель. ЛЮШНЯ ж. Упора ад восі да драбін у возе. Сямігосцічы. ЛЯДО н. Мышыны гарошак. Сеялі оўёс рано, коб лядо набрыняло да од інею полопалосо, дай чысты оўёс. Дварэц. Лядо—ўязель у жыце. Луткі. Ўязель дробненькі, а лядо — струкі велікіе. Лядо ек прыўе, то не оторваць жыто. Сямурадцы. 2. Набіліцы. Вешаюць лядо да ў лядо ўложаюць бердо. Запясочча. 3. Пад'ёмнае прыстасаванне. Альшаны. ЛЯК м. Сок квашанай капусты. Сок з квашэной капусты, то ў нас ляк кажуць. Луткі. Ляк у капусці, а ў огурцах — росол. Запясочча. Расол ад селядцоў. Селедок у ляку лежыць. Альпень. ЛЯКАЦЦА незак. Палохацца. Усе лякаецца і лякаецца, усе пуд ему. Запясочча. ЛЯКОБА ж. Лячэнне. Захворэла ў нас кобула. Позвалі му хвельчара да от ёго лякобы кобула не поправіласа. М. Малешава. ЛЯЛЕЧКА ж. Зрэнка ў воку. Е лялечкі чыстые, то воны граюць. Ежэлі не іграюць, то воны тумные, нечыстые. Старажоўцы. 2. Сіняя страказа. Запясочча. ЛЯЛЬКА ж. Лялька. Дзеці граюць у лялькі. Цераблічы. Конь-ек лялька! Там жа. 2 перан. Істота або
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 313 ▶