лупіць трэба, лупіны свіньям оддамо. Луткі. Картоплі не лупілі колісь. Верасніца. 2. Здымаць скуру, кару. Наш Володзя так лупіць целя хорошэ, шо ніхто ў Малешові так не облупіць. М. Малешава. Лупі лозу, то будуць лапці. Там жа. 3. Лупіць, ліць (пра дождж). Той дождж лупіў, а гэты сыпле ціхо. Цераблічы. 4 перан. Лупцаваць, хвастаць, біць. Як зроблю я яку шкоду, то бацько возьме попругу у руку дай давай лупіць по плечах. М. Малешава. Вон ек стаў лупіць тые волы по плечах, по спіне. Бярэжцы. Покладзе на тую бабку косу і лупіць. Сямурадцы. 5 перан. Прагна есці. От лупіць крышаны, бу з голодного краю прышоў! М. Малешава. 6 перан. Дорага прасіць (пра цану). Лупіць вон за корову багато грошэй. М. Малешава. △ Лупіць зубу. Смяяцца. Ты мне не лупі зубу, говоры к толку. М. Малешава.
ЛУПЛЕНІЦА ж. Лазіна, з якой садрана кара. Насечы з лупленіцы загнету! Мачуль. На лупленіцах добрэ ўюны запекаць. Цераблічы. От возьму лупленіцу да ек вуцягну по спіне, то ты ў мене не дождж эш! Верасніца.
ЛУПЛЕНЫ дзеепрым. Луплены, абадраны. Біч з дуба, а дзержално з лупленой лозы робілі. Сямігосцічы.
ЛУПЛЁНІКІ мн. Ачышчаная вараная бульба. Солонікі, рэзонікі і луплёнікі ешчэ называюць. Сямурадцы.
ЛУПНУЦЬ зак. Лыпнуць. Гледзіць і не лупне. Бярэжцы.
ЛУПНУЦЬ, ЛУПЕНУЦЬ зак. 1. Лупянуць, ударыць. Пры вас засердзіласа да порося як лупенула по спіне! М. Малешава. 2. Моцна пайсці (пра дождж). Так як лупне дождж! В. Малешава.
ЛУПОВОКІ прым. Вірлавокі, з вялікімі вачамі. І той лупей луповокі не вутрымаў да пошоў у скокі. М. Малешава.
ЛУПЦАХ м. △ Даць лупцаха. Адлупцаваць, пакараць. Запясочча.
ЛУПЦОВАЦЦА незак. Біцца, тузацца. Воны лупцуюцца між собою. Сямурадцы.
ЛУПЦОВАЦЬ незак. Лупцаваць, біць. Ек сталі лупцоваць і убілі. М. Малешава.
ЛУСКА ж. 1. Луска. На лінку тож луска е. Хотамель. Луска на кожушку е. Кароцічы. 2. Шалупайка (з яец). Косці і луску з еец, шчо свецілі на паску, прыбраюць, то добрэ родзіць будзе (павер'е). Сямігосцічы.
ЛУСНУЦЬ зак. Луснуць, трэснуць, лопнуць. Прышлі
78 👁