ЛУЗНУЦЦА зак. Стукнуцца, ударыцца. Об вошчо хоч можно лузнуцца, ек об камень. Сямурадцы.
ЛУЗНУЦЬ зак. Стукнуць, ударыць. Лузнула кулаком у плечы. М. Малешава.
ЛУКА ж. Лука, паварот ракі. А як ву лукою йшлі? Запясочча. 2. Выгнутая аснова драўлянай бараны. Гужві дзелаюць да прыўязваюць поўперэчкі, а потом обгінаюць борону, то называлі лука. Сямігосцічы.
ЛУКАВЕЦ м. Ліслівец, хітрун. Лукавец як так, то ласкавы, а далей вум'е душу. Бярэжцы.
ЛУКАВУ прым. Ліслівы, хітры. Ён коло цебе, ой, а далей душу вуймуць. Бярэжцы. Лукавые такіе гусі, занадзіліса у оўёс. Мачуль.
ЛУННІК м. Чыстацел. Лунніком лечаць, як нарывае, прыложваюць его лісце. Хотамель.
ЛУНУЦЬ зак. Прапасці. Хай его жывот луне! (праклён). Сямурадцы.
ЛУПА ж. Лупіны, шалупіны, высеўкі, вотруб'е. С тое грэчкі лупу больш, чым мукі. Старажоўцы. Ечмень тоўклі, да лупа подстае. Сямурадцы. Бувало, казалі ў просі лупа. Там жа. Ту лупу с конопель сцаджвалі на цадзілок. В. Малешава. Лупамі обмешвалі свіньям. Верасніца.
ЛУПАІНЫ мн. Тое ж. Луткі.
ЛУПАЙКА ж. Тое ж. У еровое пшэніцы лупайка нейка м'якчэйша, а на озімой цвёрдзейша. Луткі. Картоплю з лупайкамі варылі. Хачэнь. У гарбуза е м'якіш, зёрнета, лупайка. Чэрнічы.
ЛУПАК м. Грымак, кухталь. Дала дзіцяці лупака. Сямурадцы.
ЛУПАЛКА ж. Маргун. Лупалка, хто часто лупае вочыма. Аздамічы.
ЛУПАЛО н. Тое ж. Лупало кажуць, ек лупае очамі. Сямурадцы.
ЛУПАН м. Тое ж. Сямурадцы. 2. Вірлавокі. Пагост.
ЛУПАНУЦЬ зак. Рвануць, пацягнуць. Як лупанула зуба і вылупіла з дзясною. Мачуль.
ЛУПАТЫ прым. Лупаты, вірлавокі. Лупаты очы вурочыў, коб воны ёму поўлазілі! (праклён). Старажоўцы. Вон лупаты, вурочкаты такі, очы тые круглые. М. Малешава. 2. Які плюскае вачамі. Як часто лупае очыма, то каэм лупаты. Альшаны.
ЛУПАЦЦА незак. Плюшчыцца, лыпаць. Як молоды,
78 👁