Старонка 43
◀ / 313 ▶
Хачэнь. Ломачья насечэш, одзёнка такого зробіш і там ложыш стога у болоці. Дварэц. Як на погоду, то ломач'е носяць, а як на негоду, то віш (пра буслоў). В. Малешава. ЛОМ'Е н. Лам'ё, ламачча, лом. Лом'е подпалі, нехай горыць. Верасніца. Дзе зваляць лес, то сцебло ідзе у ход, а остаецца однэ лом'е. Старажоўцы. ЛОМЕЦ м. метаф. Злая сіла. От нема на вас ломца! Аздамічы. Ламец ёго знае, дзе воно! Запясочча. Коб цебе ломец ухопіў! (праклён). Запясочча. Очуняе! Ліхого і ломец не берэ! В. Малешава. ЛОМІЦЦА незак. Ламацца, крышыцца. Бэрэза здорово дзерэво, воно меншэ ламіцца. Мачуль. Да велікіе, да лам'яцца картоплі! М. Малешава. З лучаю рогожа ломіцца, а з робрэю не. Аздамічы. ЛОМІЦЬ незак. Ламаць. Навісь не ламіць ні лес, ні сад. Луткі. Так сказаць — это ужэ языка ламіш. Альпень. Ломіць лёд веснова вода. Верасніца. Косці ломіць, рукі ломіць, кожного сустаўчыка. Бярэжцы. ЛОМОЦЬ м. Адламаны кавалак хлеба. Отломі ломоць да перэкусі, здоровейшы будзеш. М. Малешава. ЛОМЦОВУ прым. △ Ломцове шчасце. Нядоля. Ломцове шчасце — як попадзецца жонка нічога, норовіста, то свой век мучыцімеса. М. Малешава. ЛОПАТА ж. Лапата саджаць хлеб у печ. Цеперэка ў бляхах хлеб пекуць дома, а колісь лопатою саджалі: посцелюць на лопату дубового лісця, а тогды цесто кладуць і ў печ саджаюць на чэрэнь. Кароцічы. Лапата для перасыпання збожжа. Альшаны. Лапата для адкідвання мякіны. Хотамель. 2. Стрыхоўка. Почалі крыць под лопату. Аздамічы. 3. Лопасць. Вода падае на лопаты, а лопаты круцяць млін. Запясочча. ЛОПАТКА ж. 1. Лапатка. Цепер мне далі укола под лопатку. Верасніца. 2. Ліштва ў жорнах з адтулінай для млёна. Лопатку прыб'юць к стоўпчыкам і ў ее млёна, да вон і круціцца ге. Мачуль. 3. Лопасць у кашы над млынавым каменем. Хотамель. 4. Савок для веяння збожжа. Бярэжцы. 5. Язычок у клямцы. Дай я тобе оччыню, бо загубіласа лопатка с клямкі. Верасніца. 6. Наогул ўсё плоскае. На цэпоццы лопатка, а на лопатоццы іконка. Альшаны. 7. Пакаёвая расліна. Верасніца. Памянш. лопаточка. Стручок з завяззю. Горох толькі у лопаточках шчэ. Луткі. ЛОПАЦЦА незак. Лопацца, трэскацца. Жэлезяка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 313 ▶