Старонка 39
◀ / 313 ▶
зайцы ловіш, то нігодного не поймаеш (прыказка). М. Малешава. ЛОГ м. Нізкае месца, сенажаць (звычайна ў лесе). На логу робіцца лён белейшы. В. Малешава. Лог у лесі — доліна. Чэрнічы. Лог — така долінка з водою между градамі. Старажоўцы. Памянш. ложок. Пагост. ЛОГВІШЧЭ н. Логавішча, лежня. Бачыў логвішчэ воўчэ ў болоці. Верасніца. Зробіў собе на печы логвішчэ. Пагост. Качаліса дзеці ў жыці да поробілі логвішча. Сямурадцы. ЛОГВО, ЛОГОВО н. Тое ж. У логвё осочаць воўка, а потом окружаць. Альшаны. Логово. Пагост. ЛОГМА прысл. △ Логма лежаць. Лежма ляжаць. П'юць вороб'ё пшэніцу, логма лежаць на ёй. Хачэнь. Коб ужэ лежаў логма, а то ніхвее. Бярэжцы. Логма ўлёгціса. Надоўга ўлегчыся. Логма ўлёгса і лежыць, ек медзведзь. Хачэнь. ЛОГОВАЦЬ незак. Ляжаць аблогай, адпачываць (пра поле). Год ці два логуе; тэ поле логуе, а тэ сеецца. Аздамічы. ЛОГОВУ прым. △ Логовё просо. Маннік вадзяны. Гэто тэе, шчо росце у логох, тэе логовё просо. Чэрнічы. ЛОГОМ прысл. △ Лежаць логом. Ляжац нерухома, не маючы сіл падняцца. Лежыць логом пшэніца. Хачэнь. Лежыць логом Одамко хворы. Аздамічы. От логом розлегласа под снопамі! Сямігосцічы. ЛОГОШЫ, ЛОГОШЫ мн. Розвальні. У нас логошы зовуць, шо на сані кладуць. Пагост. Логошы робяць нарошно на сані, шоб сено роскладаць больш, шоб шырэйшы воз буў і не цягнулосо сено по земле. М. Малешава. ЛОДАР м. Гультай. Лодар лежыць, а на ёго бежыць (прымаўка). В. Малешава. ЛОДАРСКІ прым. Гультайскі, лодарны. Лодар пошоў на лодарскі хлеб. Мачуль. ЛОДАРУВАТЫ прым. Гультаяваты. Лодаруваты той, хто не хочэ робіць, от сюд-туд — да така ёго жытка. Старажоўцы. ЛОДАРУВАЦЬ незак. Гультайнічаць, ленавацца. Вона лодаруе, ходзіць од бабы до бабы. Старажоўцы. ЛОДАРЫШЧЭ н. Вялікі лодар, гультай. Лодарышчэ ты, за цебе ніяка дзеўка не пойдзе! Старажоўцы. От лодарышчэ ты поганэ! Сямурадцы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 313 ▶