Старонка 34
◀ / 313 ▶
У нас лісічанкі называюць тые красненькіе ягоды. Альшаны. ЛІСІЦКІ, ЛІСІЧКІ мн. Грыбы лісічкі. Збірала чэрніцы, дай лісічкі ўкінула ў шаньку. Верасніца. Чырвоныя парэчкі. Лісічкі — красная смуродзіна с каменьчыкамі. Сямігосцічы. ЛІСНІЦЬ незак. Блішчаць, адсвечваць. От вукорміў коня, аж лісніць, весь у яблуках. М. Малешава. ЛІСОВУ прым. Лісіны. Собака найшоў лісову нору. М. Малешава. ЛІСОШЧЫ мн. Ліслівасць, угодлівасць, падлізванне. Другі лісошчамі, хітрошчамі, а потом цебе обсмеіць. Луткі. ЛІСТ м. Ліст (у раслін). Хамут лістоў вісіць на сцене. Чэрнічы. зб. Лісце. Багато лісту назбіраў, коб шуру накрыць было чым. Сямігосцічы. На лісту дубовом хлеб печэм. Хотамель. Нема ні ветру, ні шчо, а ліст дрыжыць, то будзе дождж (прыкмета). М. Малешава. Памянш. лісток, лісцік. Ек подаецца к осені, то кажуць: прыдзе Петрок — отшчыкне лісток, прыдзе Лья, то отпадзе два. Старажоўцы. Чэрэт — шчо лісцікі на ём о такіе о. Бярэжцы. ЛІСТОНОСЕЦ м. Пісьманосец. Лістоносец пошту носіць, а мне весточкі нема. Запясочча. ЛІСТОНОСКА ж. Пісьманоска. Лістоноска жонцы лісты оддала. Сямурадцы. ЛІСУН м. Ліслівец, падлізнік. Лісун — колі хто кому подобрэшэ. Аздамічы. ЛІСЦІНА ж. Адзін ліст. Бабоўнік росце так, шчо тры лісціны ў его е. Луткі. Под лісціною седзіць жук, не бачно. Запясочча. Я забыла укінуць лісціну лаўровую ў картоплі. Хачэнь. Тонкія жэрдачкі, якімі засцілалі под пад стогам збожжа. Альшаны. Памянш. лісцінка. Запясочча. ЛІСЦІЦЦА незак. Падлізвацца, лашчыцца. Кот лісціцца до цебе, а ты лісцісса до мене. Хотамель. ЛІСЦЬЕ н. зб. Лісце. Об'ела гусень лісцье. Луткі. І лістье мокрэ од меду. Велямічы. Памянш. лісцейко. У тонконога дробненьке лісцейко. Хачэнь. ЛІСЫ прым. △ Лісьі хлеб. Зайчыкаў хлеб, падарожны гасцінец. Лісьі хлеб, бо лісіцка дала. Аздамічы. ЛІТОВАЦЬ незак. Ныць, моцна балець. От у мене літуе у році зуб! Запясочча.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 313 ▶