Старонка 30
◀ / 313 ▶
лёну — пшэніцу. В. Малешава. Лном прыкрыла картоплі на зіму. Луткі. За лён забагацелі людзі ў нас. Дварэц. У мінулым існавала павер'е, што лён можа дапамагчы пры уроках, чарах і інш. Лён вешалі ў хляве як корову гоніць. Подласіца лну боіцца. М. Малешава. Выкарыстоўвалі своеасаблівы лён, як дзіця спужаецца. Трэба узяць лён, і шчоб вон буў не этого году, да покласці кругом да запаліць, каб дымам дзіця абкурылася. Лён з галоўкамі падсцілалі, як корова мокрэе. Там жа. ЛЁНДАР, ЛОНДАР м. Макацёр. Лёндар, лондар. Мачуль. Памянш. лёндрык. У лёндрыку, бы ў горшчыку, крысы е. Запясочча. Лёндрык быў чыгунны, откладзістые берэгі, з вушэчком, наподобіе гладышкі. Запясочча. ЛЁНОК м. Макрыца. Лёнок як зубы боляць, то парацъ і п'юць, да зубы перастаюць. Луткі. ЛЁПА ж. Тоўстая, неахайная жанчына. Плуве лёпа, елі ногі перэстаўляе! Верасніца. ЛЁПАЦЦА незак. Плёскацца, паласкацца. Ой, там лёпалася ў водзе лозянка. Сямурадцы. ЛЁПАЦЬ незак. Пляскаць, шлёпаць. Зімою вецёр лёпае снегом по вокнах. М. Малешава. ЛЁПКІ прым. Ліпкі. Такая лёпкая, такая глеёвая земля! Пагост. ЛЁСТКА ж. Лёстка, планка. Тре було меньш дроў на воз ложіць, а то лёсткі ў глабіні поламаліса. Пагост. Трэ зробіць лёстку ў жак, а то поламаласа. Лёстка ў крылах жака, шчоб не збегалос цёнето. Луткі. Попэрэд трэсту б'юць у бойцы, а ў церніцы тые самые жмені труць, а послі трэпашкою — заструганою лёсткою з ручкою — трэпляць. Сямурадцы. Лёстку подоб'е, да і сок чэчэ (з бярозы). В. Малешава. Памянш. лёсточка. Набілкі вісяць на лёсточках. Верасніца. Лёсточкі поклалі з одноё лоткі ў другую. М. Малешава. Лёсточка робіцца з лупіка лозового. М. Малешава. Лёсточкі, шчоб не мешаліс поножэ. Лёсточкі даюць нормальные зёва. Аздамічы. ЛЁТ м. Лёт. Я матку по лету знаю. Альпень. △ У лёт. Лётам. Я за курамі, а воны ў лёт і повулёталі з огороду. М. Малешава. ЛЁТКА ж. 1. Буйная шраціна, круглая куля. У велікого звера стрэляюць лёткой. Тураў. Лётка кругла така, бы пучка. Аздамічы. 2. Дошчачка каля лятка вулея для пчол. Хотамель.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 313 ▶