Старонка 297
◀ / 313 ▶
ОЦУРА'ЦЦА, ОЦУРЫ'ЦЦА зак. Ацурацца, поўнасцю адказацца. Оцураўса мене дзядзько. Мачуль. Оцурыўса зусім, не показваецца у хату ані. Аздамічы. ОЧАМРО'НЫ дзеепрым. Учадзены, адурманены. Цэлы дзень я очамроны буў, як попало ў лоб. Сямігосцічы. ОЧАМРЭ'ЦЬ, ОЧОМРЭ'ЦЬ, ОЧЭМРЭ'ЦЬ зак. Ачмуціцца, учадзець, адурманець. Голова очамрэла од гэтого дыму. Запясочча. Така жара удзень була, шо очомрэў на сонцы. Пагост. Еслі людзей багато ў лаўцы, то натупаеса, очэмрэеш, страх! М. Малешава. ОЧА'ХНУЦЬ зак. Ачахнуць. Як печ очахне, то ставяць кіслэ молоко, шоб оттопілосо. Дварэц. ОЧКАРНЯ' м. і ж. экспр. Чалавек з вялікімі вачамі, у акулярах. Аздамічы. ОЧКА'ТЫ прым. Лупаты, з вялікімі вачамі. Вон такі очкаты, сімпацічны. В. Малешава. Вочкатые фанарэ вурочыў на мене! Там жа. Одзін хлопец буў такі очкаты, то ёго ругала маці Махтод очкаты. В. Малешава. Очкаты чоловек, ёго очы по кулаку. Кароцічы. О'ЧКІ мн. Акуляры. Ужэ тые буквы наглые ў тых очках. В. Малешава. О'ЧКО' н. Ачко, спецыяльная клетачка, дзірачка (у сотах, вуллі, сетцы і г. д.). Чмель з моху нанесе гнездо і очка такіе здзелае. Сямігосцічы. Шэсць очок, як гуляемо ў скаканку. Альпень. ОЧКОЎНЯ' м. і ж. Чалавек з вялікімі вачамі. Очкоўня чортова, чого ты поставіласа, бо зарэ як вальну, то й ляжэш! Верасніца. ОЧКУ'Р, ЧКУР м. Учкур, шнурок у штанах. Чкур — то мотуз такі тонкі. Сямігосцічы. Очкур. Мачуль. ОЧОЛОВЕ'ЧЫЦЦА зак. Вярнуць сабе чалавечае аблічча (пасля праклёну). Чэшча наслала на ёго так, а далей очоловечыўса, Юрый спас (з казкі). Луткі. ОЧО'МАЦЦА зак. Ачухацца. Ужэ вон очомаўса трохі. Буразі. Ужэ очомаўса со сну чы не? Пагост. Очомаўса — як з п'янкі або забыўса шчо. Альшаны. ОЧУМАНЕ'ЦЬ, ОЧУМЕ'ЦЬ зак. Ачумець, здурнець. Ты шчо, очуманела? Запясочча. Очумеў, недобрэ стало. Там жа. ОЧУНЯ'ЦЬ, ОТЧУНЯ'ЦЬ зак. Ачуняць. Буў негож, да очуняў. Аздамічы. Пробуў мой брат мо два годы, трохі отчуняў — і война. В. Малешава.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 313 ▶