зак. Адмастачыць. Большы дом за ўсіх одчыканілі. В. Малешава. Вот отчыконіў бойку! Запясочча. От отчэканіў вулійку! Верасніца.
О'ТЧЫМ м. Айчым. Оччым, як і мачоха, однэ і тэе ж. Альпень.
О'ТЧЫНА ж. Зямля, якой карысталіся бацькі, бацькоўская сядзіба. Пашоў на свою отчыну. Альшаны. Родавая борцевая пасека, атрыманая ў спадчыну. Дзе пчолы стаяць, то моя отчына. Мачуль.
ОТЧЫНЕНЫ дзеепрым. Адчынены. Дзверы отчынены і вокна, але душно. В. Малешава.
ОТЧЫНЕТЫ дзеепрым. Тое ж. Хата отчынета, а воны на горэ. Запясочча. Печ оччынена, то зачыні. Там жа.
ОТЧЫНІЦЬ зак. Адчыніць. Касе, отчыні но дзверы! Аздамічы. Шоб у моём серцы да булі дзверцы, то отчыніла да показала, як я праўду кажу. М. Малешава.
ОТЧЫНЯЦЬ незак. Адчыняць. Отчыняй, бабо, скрыню! Старажоўцы.
ОТЧЭКНУЦЬ зак. Адхінуцца. Дзіця плохое, не можно і на мінуточку отчэкнуць. Старажоўцы.
ОТЧЭПІЦЦА зак. Адчапіцца. Мухі лезуць, хай воны отчэпяцца! В. Малешава. Отчэпіса, нашчо воно мне. Цераблічы. Мо не ростуць у огородзі картоплі? — Отчэпіса, ростуць! Хачэнь.
ОТШЧЫКНУЦЬ зак. Адшчыпнуць. Отшчыкні хвосціка од бурака дай саджай у зёмлю. М. Малешава.
ОТШЭПТАЦЬ зак. Адшаптаць, адагнаць шаптаннем (хваробу, урокі і г. д.). Пропалі мушы, як іх сем баб отшэптало! Пагост.
ОТ'ЯТРЫВАЦЦА незак. Развярэджвацца. От этой ваўкі от'ятрываюцца другіе ваўкі. М. Малешава.
ОТЫНКОВАЦЬ зак. Атынкаваць. Отынковалі за два дні хату. Дварэц.
ОЎ выкл. Адказ на зварот. Оле!— Оў!— Ходзём додому! Цераблічы.
ОЎДЗЮШКА ж. Рыба галень. Оўдзюшка така без лускі. Чэрнічы.
ОЎДОВЕЦЬ зак. Стаць удаўцом. Буў оўдовеў да зноў ожэніўса. Цераблічы.
ОЎДОТ м. Удод. Оўдот ш чубочком, вон вельмі хорошэнькі. Сямігосцічы.
ОЎЁС м. Авёс. Оўёс зожном, да ўжэ пшэніцу сеемо
85 👁