ОТМЕНА ж. Адрознённе. Ё отмен богато у кажном селе. Цераблічы. ОТМЕНІЦЬ зак. Замяніць, падмяніць. Тато, ідзі бабу отмені коло гусей. Цераблічы. Ідзі мацер отмені, да мацер поснедае. Аздамічы. Я сем год короў пасла, і ніхто ні разу не отменіў. В. Малешава. ОТМЕНКА ж. Падмен, замена. Отменкі мне нема целята пасці. М. Малешава. ОТМЕНШЫЦЬ зак. Зменшыць. Перэдаў на перэсуджэніе, то ці отменшылі, ці добавілі. В. Малешава. ОТМЕНЬВАЦЬ незак. Падмяняць, замяняць. Я отменьвала брата, як товар пас. Луткі. ОТМЕРАЦЬ зак. Адмераць. Отмерай мне участок косіць. Старажоўцы. Сем раз отмерай, одзін раз отрэж (прыказка). М. Малешава. ОТМЕРЦІ зак. Адмерці. Прышло урэм'е ужэ цыбулі отмерці. Старажоўцы. ОТМЕТА ж. Прыкмета, знак. Такіх отмет много е ў старых. Цераблічы. ОТМЕТНО прысл. Прыкметна, адрозна. Отметно, далеко відно! Цераблічы. ОТМЕТНЫ прым. Адрозны. Не будзь отметны: шо на людзях, то й на тобе. Верасніца. Як мы здамо, то нашэ одметнэ целя. Луткі. Горыньска вода одметнёйша, не така, як наша. Цераблічы. ОТМІРАЦЬ незак. Адміраць. Цепер старэ отмірае. М. Малешава. ОТМОКЦІ зак. Змокнуць. Отмок, шо сухого места не було! Старажоўцы. ОТМОЛОДЗЬ ж. Маладыя парасткі. Пошла отмолодзь, то в'яз усохне. Сямігосцічы. Бодылье збуяло і вотмолодзь не пошла. Хачэнь. Вотмолодзь по тобе ўжэ ідзе! (пра няголенага). Запясочча. ОТМОР м. Адмёршыя пчолы. После зімы одмор дзелаецца ў пчол, можэ, поўроя одморыцца. Мачуль. У нёўкоторых на два палцы тоўшчыны получыцца отмору. Дварэц. ОТМОРОЗІЦЬ, ОТМУРОЗІЦЬ зак. Адмарозіць. Отморозіў пушкі на пальцах. М. Малешава. Отмурозіў вушы. Старажоўцы. ОТМОРЫЦЬ зак. Даць здачы. То я ему і отморыў хорошэнько! Луткі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁