Старонка 28
◀ / 313 ▶
духу. Хутка бегчы. Сямурадцы. Вода леціць. Пра хуткі пад'ём узроўню вады. Вода леціць увочэвідкі. Верасніца. ЛЕЧОБА ж. Лячэнне. Прыехаў посля лечобы да покінуў піць. В. Малешава. ЛЕЧЫЦЬ незак. Лячыць. Баба Матруна зельямі лечыць. Верасніца. ЛЕЧЭНЬЕ н. Лячэнне. Бобоўнік на лечэнье рвуць да свіньям. Дварэц. ЛЕШЧ м. Лешч. Лешчы мікольные чорные, на Міколу б'юцца. Запясочча. Клешч. Лешч на скоціну насядзе і п'е кроў. Цераблічы. Лешчэ як нападуць на собаку до одного года, то здыхае. Там жа. ЛЕШЧАЦЬ незак. Голасна сварыцца, крычаць. От лешчыла цепер на вуліцы Ксенька! Луткі. От лешчыць на дзецей, шчэ хужэй, чым на чоловека. Сямурадцы. Лапатаць. Лешчыць, лешчыць, хай бу на мінуціну сціхла. Верасніца. ЛЕШЧОВУ прым. Ляшчовы. △ Лешчова плотка. Падлешчык. У лешчовуй плотцы багато косцей. Старажоўцы. ЛЕШЧОТКА ж. Драўляныя ціскі. Возьмі того вужа ў лешчотку! Мачуль. ЛЕШЧЫНА ж. Ляшчына, арэшына. Лешчына е дрэво. Бярэжцы. ЛЕШЫ м. Лясун. Баба казала, шо лешы жыве ў болоці да дзецей пужае. М. Малешава. ЛЕЯ ж. Лівень. У той дзень була страшная лея, дождж ліў як з ведра, і з грымотою. Тураў. Я после леі ўжэ посеяла, то ўзышлі картоплі. Чэрнічы. ЛЕЯЦЬ незак. Ліць. Леело, леело, эта лея, усе поўмокало. Старажоўцы. ЛЁГКІ, ЛЕГКІ прым. Лёгкі, які мала важыць. Лёгкі хлеб, то вон вупечэны добрэ. Старажоўцы. Лёгкі, нязначны, невялікі, слабы. Ек зіма лёгка, то цепло, а як зіма мо трыццаць, то холодно у моёй хаці. В. Малешава. Постаўлю на печэ у лёгком духу, шоб воно нагрэлосо. Дварэц. Памянш. лёгенькі, лёгкенькі, лёгенечкі, легенькі. У ее така лёгенечка грэб'ёнка, ягоды самі лезуць! Верасніца. А у легенькком духу мед нагрэецца, вуцечэ, а воск останецца. Дварэц. Лёгкенькі. Верасніца. △ Лёгкі на сон. Чуткі ў час сну. Лёгка на сон твоя баба. Луткі. Лёгкі хлеб. Лёгкі заробак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 313 ▶