ОТВАГА ж. Адвага. Отвага у чоловека — Прыпець перэплоў! М. Малешава.
ОТВАЖЛІВУ прым. Адважны, рызыкоўны. Отважліву, на таку отвагу ідзе! М. Малешава.
ОТВАЖЫЦЦА зак. Адважыцца, рашыцца. Одзін отважыўса залезці. Луткі. Воны отважыліса да сюдою пошлі. Луткі. Як вона отважыласа такое зробіць, а була ціхоня! М. Малешава.
ОТВАЖЫЦЬ зак. Адважыць. Отваж мне сахару. Старажоўцы.
ОТВАЛІЦЦА зак. 1. Адваліцца, адпасці. І до того наберэцца эта п'еўга, шо потоўшчэе да отваліцца. В. Малешава. 2. перан. Адступіць. То вот вона, рыба, ідзе, ідзе да прыдзе зімою дай назад отваліцца. Кароцічы.
ОТВАЛІЦЬ зак. Адрэзаць. Отваліла лусту хлеба, ідзе і комкае. Старажоўцы.
ОТВЕДАЦЦА зак. Адведаць, праведаць. Поехала погосціць, отведацца. Бярэжцы.
ОТВЕДАЦЬ зак. Тое ж. Пойду отведаю свою бабу. Кароцічы. Не ідзеш отведаць, мо я умер? М. Малешава.
ОТВЕДЗІНЫ мн. Адведкі. Як ходзяць у отведзіны, то носяць ладкі. Мачуль.
ОТВЕДЫ мн. Тое ж. Як народзіцца дзіця, то йдуць у отведы. Старажоўцы.
ОТВЕЗАЦЦА зак. перан. Перастаць прыставаць. От прывезаўса ко мне, отвежыса! Старажоўцы.
ОТВЕЗАЦЬ зак. Адвязаць. Отвезаць трэ корову да нехай ідзе. Докуль будзе прыўязана стояць? Луткі.
ОТВЕЗЦІ зак. Адвезці. Коб поездом отоўёз куды кота, то не прышоў бу! Дварэц. Отоўёз до рэкі своіх госцей купацца. Старажоўцы.
ОТВЕРНУЦЦА зак. 1. Адвярнуцца. Трэба от цебе, такое, отвернуцца, хоць ты і маці. Луткі. 2. Пакінуць чалавека (ў выніку замовы). Коб пчолы отвернуліса, то шапку вуверне, сорочку і кішэнь, усе! Луткі.
ОТВЕРНУЦЬ зак. 1. Завярнуць ад шкоды. Ідзі отверні корову, бо вона ў шкоду пошла. Старажоўцы. 2. Замовіць. Я знаю, як отвернуць тые вороб'ё, шчоб не пілі просо. Ідуць на могліца, беруць ту мерку да набіраюць земле досвета, да чуць свет ідуць на поле і церэз голоў перэкідаюць. Верасніца.
ОТВЕСЦІ зак. Адвесці. Вон отоўёў стару корову на м'ясо. Дварэц.
113 👁